МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Байцы спецназа ўнутраных войскаў дапамагалі садзіць сад у прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Драздах і збіраць там ураджай, распавёў у аўторак кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідэр 28 ліпеня наведаў вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС Беларусі, якая размешчана ў мінскім мікрараёне Уручча. Там прэзідэнту паказалі наяўную на ўзбраенні спецтэхніку, а таксама прадэманстравалі навыкі байцоў брыгады.
Падчас размовы з вайскоўцамі Лукашэнка распавёў пра свае першыя гады жыцця ў Драздах: ён запрасіў вайскоўцаў з Уручскага падраздзялення, каб пасадзіць у рэзідэнцыі сад.
"З году ў год вашыя хлопцы прыязджалі, збіралі там ураджай. Такая чалавечая нотка ў нашых адносінах", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
Лукашэнка таксама падкрэсліў, што адмыслова прыехаў у часць, каб убачыць, як жывуць яе байцы, паколькі з дадзеным падраздзяленнем у яго блізкія адносіны з даўніх часоў.
Чытайце таксама:
- "Тук-тук, адчыніце": як працуе беларускі спецназ – відэа