Названыя прэтэндэнты на прэмію "Эмі"

Цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 20 верасня, у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яна будзе праведзена ў віртуальным рэжыме.
Sputnik

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Амерыканская тэлевізійная акадэмія назвала прэтэндэнтаў на прэмію "Эмі".

Кіна не будзе? Мінкульт не можа вызначыць фільмы, якія трэба здымаць

Галоўнымі прэтэндэнтамі па ліку намінацый сёлета стаў серыял тэлеканала HBO "Захавальнікі", які прэтэндуе адразу на 26 статуэтак. На другім месцы серыял "Дзіўная місіс Мейзэл" - 20 намінацый, а на трэцім - серыял "Озарк" з 18 намінацыямі.

У намінацыі "лепшы драматычны серыял" названы серыялы "Карона", "Аповед служанкі", "Лепш тэлефануйце Солу", "Озарк", "Забіваючы Еву", "Мандалорэц", "Нашчадкі" і "Вельмі дзіўныя справы".

На лепшую ролю першага плана прэтэндуюць Джэніфер Эністан, Алівія Колман, Зендая, Стыў Карэл, Браян Кокс, Джэрэмі Стронг, Крысціна Эплгейт, Рэйчал Броснахэн, Майкл Дуглас і іншыя акцёры.

72-я цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 20 верасня, яе вядучым у чарговы раз стане комік Джымі Кімэл. У гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яна будзе праходзіць у віртуальным рэжыме.

"Эмі" ўручаецца заснаванай ў 1946 годзе Акадэміяй тэлевізійных мастацтваў і навук і лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод за працу на тэлеэкране. Яна ўручаецца ў дзясятках намінацый, у тым ліку за лепшы драматычны і камедыйны серыялы, лепшым акцёрам і акторкам у серыялах ў гэтых жанрах, за лепшыя праграмы і забаўляльныя шоу. Адзначаюцца музычнае і гукавое афармленне, прычоскі, грым, рэдагаванне, святло. Лёс узнагароды вызначаюць каля 23 тысяч членаў тэлеакадэміі.