Відэа

Кіраўнік Пентагона абвясціў аб вывадзе войскаў ЗША з Германіі

Па словах міністра абароны, амаль 12 тысяч вайскоўцаў пакінуць краіну ў бліжэйшы час.
Sputnik

ЗША скароцяць колькасць сваіх вайскоўцаў у Германіі, заявіў кіраўнік Пентагона Марк Эспер на прэс-канферэнцыі, што прайшла ш Вашынгтоне.

Па словах міністра абароны, амаль 12 тысяч вайскоўцаў пакінуць Германію ў бліжэйшы час. Больш за 6 тысяч з іх вернуцца дадому, у той час як астатніх перакінуць у іншыя краіны ў Еўропе, у прыватнасці ў Італію і Бельгію. Аб планах вывесці войскі з Германіі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп казаў яшчэ ў чэрвені гэтага года. Сваё рашэнне ён патлумачыў нежаданнем Берліна павысіць выдаткі на абарону, нягледзячы на загады НАТА.

Што гэты крок значыць для Еўропы і Расіі - расказваем ў нашым відэа.