ЦВК акрэдытаваў на выбары ўжо 155 міжнародных назіральнікаў

Пераважная большасць міжнародных назіральнікаў прыедзе у Беларусь па лініі Садружнасці незалежных дзяржавы.
Sputnik

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары 155 міжнародных назіральнікаў, сведчаць дадзеныя камісіі.

ЦВК абмежаваў колькасць назіральнікаў на участках для галасавання

Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытоўвае міжнародных назіральнікаў аж да дня выбараў.

Па дадзеных на 31 ліпеня, ЦВК акрэдытаваў ужо 155 міжнародных назіральнікаў. Пераважная большасць з іх (133 чалавекі) прыедуць у Беларусь па лініі СНД, з іх 34 чалавекі - ад міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці.

Яшчэ 22 міжнародныя назіральнікі акрэдытаваныя ад дыпламатычнага корпуса. Сярод дыппрадстаўніцтваў, якія накіравалі сваіх назіральнікаў - пасольства Эстоніі, Швецыі, Арменіі, ЗША, Літвы, Палестыны і шэрагу іншых дзяржаў.
Нагадаем, раней БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы адмовіліся накіроўваць на выбары ў Беларусь сваіх назіральнікаў, прычынамі таму сталі запрашэнне, якое паступіла вельмі позна, так і эпідэміялагічная сітуацыя.

Для параўнання: на дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года было акрэдытавана 928 міжнародных назіральнікаў, з іх больш за 400 прыпадала на прадстаўнікоў заходніх структур і арганізацый.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.