Консул: затрыманыя расіяне ехалі транзітам у Лацінскую Амерыку

На мінулым тыдні ў санаторыі непадалёку ад беларускай сталіцы спецназам КДБ былі затрыманыя тры дзясяткі грамадзян Расіі.
Sputnik

МІНСК, 3 жні - Sputnik. Расіяне, затрыманыя ў Беларусі, заявілі, што канчатковай мэтай іх падарожжа была адна з краін у Лацінскай Амерыцы, паведаміў расійскі консул Кірыл Плятнёў у эфіры тэлеканала "Расія 1".

Масква разлічвае на аб'ектыўны падыход да справы з затрыманымі расіянамі

Паводле яго слоў, падчас размовы з консульскімі супрацоўнікамі затрыманыя выказалі сваё здзіўленне ў сувязі з падзеямі, што разгортваюцца вакол іх.

"Хачу асобна адзначыць і падкрэсліць, што кожны з затрыманых з поўнай упэўненасцю заявіў расійскім дыпламатам, што мэтай ўезду ў рэспубліку быў менавіта транзітны праезд", - заявіў расійскі дыпламат.

Кірыл Плятнёў нагадаў, што 25 ліпеня расіяне павінны былі вылецець з Нацыянальнага аэрапорта пад Мінскам у турэцкі Стамбул.

"Пасля чаго ў трэцюю краіну. Канчатковым пунктам прызначэння з'яўлялася адна з дзяржаў у лацінаамерыканскім рэгіёне", - падкрэсліў ён.

Расійскі консул сказаў, што расійскіх грамадзян пастараліся падбадзёрыць, але потым адкрыта дадаў, што "нашы суайчыннікі знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме".

Пры гэтым асаблівую ўвагу ён звярнуў на той факт, што "яны не разумеюць, чаму ім інкрымінуюць сувязь з апазіцыйнымі лідарамі Беларусі, прозвішчы якіх большасць з іх ніколі не чулі".

Затрыманне пад Мінскам

У сераду дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла пра затрыманне супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам "32 баевікоў замежнай прыватнай вайсковай кампаніі". Пазней з'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ аднаго чалавека.

Пуцін абмеркаваў з членамі Савета бяспекі затрыманне расіян у Беларусі

Па дадзеных агенцтва, праваахоўныя органы атрымалі інфармацыю пра нібыта прыбыцці ў Беларусь "больш за 200 баевікоў ЧВК Вагнера з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі". Сілавікі ўдакладнілі падрабязнасці знаходжання групы ў Беларусі і вызначылі, большасць з іх - расіяне, а ў некаторых ёсць ўкраінскае грамадзянства.

Інфармацыю аб затрыманні у Беларусі 29 ліпеня грамадзян РФ пракаментавалі расійскія сенатары.

У чацвер раніцай дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў журналістам, што затрыманыя пачалі даваць паказанні.

Кандыдатам у прэзідэнты, выкліканым ў ЦВК ў чацвер, паведамілі пра неабходнасць узмацнення мер бяспекі падчас мітынгаў і сустрэч з выбаршчыкамі - гэта неабходна, каб пазбегнуць магчымых правакацый.

У МЗС Беларусі былі выкліканыя ў чацвер раніцай пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў і выканаўца абавязкаў кіраўніка пасольства Украіны Пётр Урублеўскі - у дыпламатаў запыталі тлумачэнні з нагоды мэты знаходжання затрыманых грамадзян гэтых краін на тэрыторыі Беларусі.