Відэа

Мёртвы сезон: як постсавецкія краіны ратуюць турыстычную галіну

Дзяржавы, якія зараблялі на турызме, у перыяд пандэміі нясуць вялікія страты. Як спрабуюць выратаваць эканоміку - глядзіце на відэа.
Sputnik

Пандэмія каронавіруса моцна ўдарыла па тых краінах, якія прывыклі зарабляць на турызме. Цяпер улады дзяржаў задумваюцца над тым, як выйсці з крызісу і выратаваць тургаліну.

У Азербайджане, да прыкладу, паведамілі аб катастрафічным зніжэнні колькасці ўездаў у краіну. У першым паўгоддзі туды прыехала каля 590 тысяч турыстаў, што ўтрая менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У Грузіі, дзе даходы ад турызму складаюць немалую частку грашовых паступленняў, ужо кажуць аб пераглядзе дзяржбюджэту, які назвалі "каронавірусным".

Для таго, каб падтрымаць унутраны турызм, улады многіх краін заклікаюць грамадзян не адмаўляцца ад адпачынку.

Так, у Кыргызстане курорты на возеры Ісык-Куль знізілі цэны на пражыванне, каб прыцягнуць пабольш адпачываючых.
Рост цікавасці да адпачынку ўнутры краіны выказваюць жыхары Малдовы. У Таджыкістане і Узбекістане не гублялі час - і ўладкоўвалі турыстычную інфраструктуру. Рыхтуецца адкрыць свае межы для турыстаў Абхазія, але без даведкі аб адсутнасці каронавіруса туды не патрапіць.

Многія спадзяюцца, што да канца сезона эпідэміялагічная сітуацыя нармалізуецца, і можна будзе паспець зарабіць на турыстах.