Ярмошына пра рэферэндум па Канстытуцыі: трэба трохі грошай і бюлетэні

Кіраўнік беларускага ЦВК лічыць, што правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыі - гэта ў большай ступені палітычнае рашэнне.
Sputnik

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына сумняваецца, што ўлады захочуць ў бліжэйшы час праводзіць яшчэ адну выбарчую кампанію, але не бачыць праблем у правядзенні рэферэндуму.

Лукашэнка: мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю

"Я не думаю, што што пасля гэтых выбараў улада і грамадства будуць гатовыя хутка прыступіць яшчэ да адной поўнамаштабнай выбарчай кампаніі. Хаця усё магчыма", - так пракаментавала Ярмошына Sputnik у сераду заявы кіраўніка дзяржавы пра тое, што ў краіне можа прайсці рэферэндум па змене канстытуцыі.

"Рэферэндум правесці вельмі проста, яго можна прызначыць і правесці за вельмі кароткі перыяд часу. Па сутнасці, трэба стварыць ўчасткі для галасавання і выбарчыя ўчастковыя камісіі, а тыя выбарчыя, што ўвесь час дзейнічаюць у гарадах і раёнах, можна ўскласці абавязак тэрытарыяльных камісій", - сказала Ярмошына.

"Усё астатняе, што трэба для рэферэндуму, - трохі грошай і надрукаваць бюлетэні", - сказала кіраўнік беларускага ЦВК.

"Гэта хутчэй палітычнае дзеянне (правядзенне рэферэндуму - Sputnik). І яго павінны рыхтаваць і папулярызаваць пытанні, якія могуць быць вынесены на абмеркаванне, яго ініцыятары, у першую чаргу, улады", - патлумачыла Ярмошына.

Паводле яе слоў, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, рэферэндум павінен прызначыць кіраўнік дзяржавы, пасля гэтага да працэсу падключыцца Цэнтрвыбаркам.

Нагадаем, прыкладна месяц таму, праводзячы сустрэчу з прадстаўнікамі найбуйнейшых СМІ, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рэспубліцы патрэбна новая Канстытуцыя, наспелі змены, для якіх прыйшоў час. Напярэдадні, выступаючы з пасланнем да парламента і народа краіны, прэзідэнт выказаўся пра "прызыве альтэрнатыўшчыкаў" зладзіць перамены праз вяртанне да Канстытуцыі 1994 года. У прыватнасці, ён сказаў, што "вярнуўшы Канстытуцыю 1994 года, мы адродзім безуладдзе, абязлічым адказнасць кадраў", і запэўніў, што "ніякага вяртання ў "ліхія дзевяностыя" быць не можа".