Беларусь рыхтуе крэдытнае пагадненне з Фондам АПЕК

Першы транш - 20 мільёнаў долараў, сума крэдыту Фонду АПЕК можа быць павялічана да 50 мільёнаў.
Sputnik

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Міністэрства фінансаў Беларусі рыхтуе крэдытнае пагадненне з Фондам міжнароднага развіцця АПЕК, плануючы прыцягнуць як мінімум 20 мільёнаў долараў, паведаміў намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец.

Расія падоўжыла крэдыт на БелАЭС і знізіла працэнты

"Рыхтуецца здзелка з Фондам АПЕК. Гэта наш новы крэдытор, з якім мы раней ніколі не працавалі, але які з'яўляецца для нас вельмі важным з пункту гледжання будучых перспектыў дыверсіфікацыі крыніц запазычанняў", - прыводзіць яго словы БелТА.

Як удакладніў Белкавец, грошы фонд выдзеліць на барацьбу з COVID-19, за іх кошт беларускаму бюджэту будуць кампенсаваныя панесеныя раней выдаткі ў сувязі з пандэміяй.

Намеснік міністра падкрэсліў, што 20 мільёнаў - першы транш, сума крэдыту можа быць павялічана да 50 мільёнаў долараў.

Раней Беларусь ужо брала крэдыт на барацьбу з каронавірусам - рэспубліка атрымала ад Сусветнага банка 90 мільёнаў еўра. Па стане на сераду 5 жніўня ў Беларусі колькасць выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19 склала 68376, памерлі 577 пацыентаў.