Лукашэнка пра нафту і газ: залежаць ад адной краіны не будзем

Паводле слоў прэзідэнта, Мінск гатовы супрацоўнічаць з Масквой і адначасова будзе шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі нафты і газу.
Sputnik

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці супрацоўнічаць з Масквой, але Мінск будзе шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі нафты і газу.

Што страціла Беларусь у пошуках альтэрнатывы расійскай нафце

"Нафту і газ будзем купляць, дзе зручна, і залежаць ад адной краіны не будзем", - сказаў Лукашэнка журналістам у нядзелю.

Пры гэтым ён заявіў, што Мінск заўсёды будзе гатовы на супрацоўніцтва з Масквой, незалежна ад яе гатоўнасці выбудоўваць цесныя адносіны.

Лукашэнка пагутарыў з прэсай пасля таго, як аддаў свой голас на выбарах прэзідэнта на ўчастку №509 Старавіленскай выбарчай акругі Мінска, размешчанай у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

У сваю чаргу прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка паведаміў, што другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды.

"Сёння ў порт Клайпеды прыбыў танкер з амерыканскай нафтай гатунку "белы арол" аб'ёмам 76 тысяч тон. Да вечара пачнецца разгрузка", - сказаў Цішчанка.

Паводле яго слоў, далей нафта будзе транспартавацца па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ. Плануецца, што 12-13 жніўня першыя цыстэрны прыбудуць на завод і да канца месяца ўжо ўся партыя паступіць на перапрацоўку.

Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь у жніўні знізяцца

"Гэта другая танкерныя пастаўка амерыканскай нафты ў Беларусь. Гатунак, пастаўлены ў гэты раз, спецыяльна распрацаваны ў якасці аналага расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ", - дадаў Аляксандр Цішчанка.

Нагадаем, першую партыю нафты ў ЗША Беларусь закупіла пасля візіту дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў Мінск. Менавіта тады паміж Пампеа і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам былі дасягнутыя дамоўленасці аб куплі сыравіны. Расійскія нафтавыя кампаніі ў студзені-маі 2020 года скарацілі пастаўкі нафты. Экспарт у Беларусь знізіўся на 47,7% да 3,64 мільёна тон нафты ў параўнанні з мінулым годам.

План паставак расійскай сыравіны на беларускія НПЗ па нафтаправодзе "Дружба" на чэрвень складае адзін мільён тон. У чэрвені 2019 года па магістральным трубаправодзе было перапампавана на НПЗ у Наваполацку і Мазыры 1,4 мільёна тон. Па словах прадстаўніка канцэрна "Белнафтахім", частка расійскай нафты будзе пастаўлена таксама па жалезнай дарозе. Усяго на беларускія НПЗ сыравіна будзе паступаць ад дзесяці расійскіх кампаній.

За ходам выбараў прэзідэнта Беларусі сачыце ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.