Шостыя ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкія выбары праходзяць сёння 9 жніўня.
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00 і будуць працаваць да 20:00, пасля чаго пачнецца падлік галасоў. Цэнтрвыбаркам абяцае абвясціць папярэднія вынікі выбараў раніцай у панядзелак.
У выбарчым бюлетэні-імёны пяці кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чарэчня, Ганны Канапацкай і Аляксандра Лукашэнкі.
Дзеючы прэзідэнт Беларусі і астатнія кандыдаты прагаласавалі сёння на сваіх участках.
1 / 18
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00. На фота: дзверы выбарчага ўчастка №41 у Гомелі адкрывае член участковай камісіі Вольга Калеснікава.
© Sputnik / Анна Соколова
2 / 18
Людзі пайшлі на участкі адранку па ўсёй Беларусі.
© Sputnik / Виктор Толочко
3 / 18
Ад самай раніцы выбаршчыкаў на ўчастках чакалі буфеты і музыка. Як, напрыклад, на выбарчым участку ў Віцебску.
© Sputnik / Павел Вур
4 / 18
А вось буфет на выбарчым "участку №1", дзе традыцыйна галасуе прэзідэнт Лукашэнка, у гэтым годзе выглядае больш сціпла, чым у папярэднія гады.
© Sputnik
5 / 18
Дзеючы прэзідэнт прагаласаваў на выбарах у 11 гадзін раніцы.
© Sputnik / Виктор Толочко
6 / 18
Крыху раней аддаў свой голас яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты. Андрэй Дзмітрыеў прыехаў на ўчастак на тэрыторыі гарадской сухотнай бальніцы з сынам на веласіпедах.
© Sputnik / Вера Дашкевич
7 / 18
Ганна Канапацкая з сынам Аляксеем прагаласавала на ўчастку пад нумарам 43.
© Sputnik / Валерия Берекчиян
8 / 18
Спецыяльныя ўчасткі для галасавання арганізаваныя практычна ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі.
© Photo : Минздрав Беларуси
9 / 18
Адкрытыя кабінкі для галасавання - такога на выбарах у Беларусі яшчэ не было. Меру засцярогі члены ўчастковых выбарчых камісій тлумачаць эпідэміяй каронавіруса.
© Sputnik / Виктор Толочко
/ 10 / 18
На многіх участках для галасавання шторкі ў кабінках засталіся, але іх падвязалі, каб выбаршчыкі не краналі тканіну рукамі. "Але нікога не спыняем ў спробе зачыніць шторку. Сёння такіх тых, хто галасуе, было каля дзясятка. Пасля іх тканіну апрацоўваем антысептыкам і зноў падвязваем" - распавялі фотакору Sputnik на ўчастку для галасавання №44 у Гомелі.
© Sputnik / Мария Амелина
11 / 18
Да абеду стала вядома, што ў многіх краінах за мяжой грамадзяне Беларусі сталі ў чаргу, каб прагаласаваць. Напрыклад, каля аддзялення пасольства Беларусі ў Маскве чарга расцягнулася на кіламетр.
© Sputnik
12 / 18
У Варшаве таксама беларусы стаяць у чэргах, каб прагаласаваць. Такой актыўнасці на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ не было.
© Sputnik
13 / 18
Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта Беларусі пасля дзвюх гадзін дня.
© Sputnik / Виктор Толочко
14 / 18
Каля выбарчага ўчастка ў Мінску яе атачылі журналісты і прыхільнікі. Пры з'яўленні Ціханоўскай людзі пачалі скандаваць "Света" і апладзіраваць ёй. "Я вельмі хачу, каб выбары былі сумленнымі", - сказала Ціханоўская.
© Sputnik / Виктор Толочко
/ 15 / 18
Прадстаўнік аб'яднанага перадвыбарчага штаба Марыя Калеснікава з кандыдатам Святланай Ціханоўскай каля выбарчага ўчастка ў Мінску.
© Sputnik / Илья Питалев
/ 16 / 18
Апошнім з кандыдатаў сёння свой голас аддаў Сяргей Чарэчань. На выбарчы ўчастак ён прыйшоў з жонкай і дачкой.
© Sputnik / Анна Нефедова
17 / 18
Складзены бюлетэнь падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску па стане на 14 гадзін склала 52,03%, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
© Sputnik / Виктор Толочко
18 / 18
Яшчэ раніцай кіраўнік беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына пасля адкрыцця выбарчых участкаў абвясціла, што ўвечары на іх усталююць прапускны рэжым. Па яе словах, гэта трэба, каб не было вялікай колькасці грамадзян.
© Sputnik / Виктор Толочко