МІНСК, 12 жні - Sputnik. Супрацоўнікамі міліцыі ў ноч з 11 на 12 жніўня ў краіне былі затрыманыя больш за тысячу чалавек, паведамілі ў МУС.
Па дадзеных міліцыі, мінулай ноччу былі адзначаны зборы грамадзян у 25 населеных пунктах.
"У сталіцы і шэрагу буйных гарадоў мелі месца асобныя спробы перакрыцця руху грамадскага транспарту, а таксама факты адкрытага супрацьстаяння органам парадку. За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя больш за тысячу чалавек", - паведаміла Sputnik у сераду афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Па дадзеных прадстаўніка МУС, у Мінску прыкладна ў 22:00 па вуліцы Прытыцкага каля 400 чалавек выйшлі на праезную частку, заблакаваўшы рух транспарту.
З чаго ўсё пачалося
Прэзідэнцкія выбары адбыліся ў Беларусі 9 жніўня. Па папярэдніх дадзеных ЦВК, у іх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы, за якога аддалі галасы больш за 80% выбаршчыкаў.
Пасля выбараў у Мінску і многіх гарадах Беларусі прайшлі масавыя несанкцыянаваныя акцыі пратэсту.
Першы раз людзі выйшлі на вуліцы гарадоў у нядзелю пасля закрыцця выбарчых участкаў, акцыі працягнуліся таксама ў панядзелак і аўторак. Ва ўсіх выпадках для разгону пратэстоўцаў міліцыя ўжыла спецтэхніку і спецсродкі, у тым ліку светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.