Каля 700 пратэстоўцаў затрымалі па ўсёй Беларусі 12 жніўня, у выніку агульная колькасць затрыманых за чатыры дні складае каля сямі тысяч чалавек.
Галоўнымі падзеямі мінулай серады 12 жніўня сталі мірныя пратэсты жанчын у сталіцы і абласных гарадах, мітынг урачоў, якія пратэставалі супраць гвалту над грамадзянамі, а таксама пошук сваякамі і блізкімі тых, хто быў затрыманы ў ходзе акцый пратэсту. Бліжэй да вечара 12 жніўня людзі зноў сталі збірацца на пратэсты ў розных гарадах Беларусі. І калі ў цэнтры затрыманняў і сілавога супрацьстаяння не было, то ў некаторых раёнах сталіцы - напрыклад, у Малінаўцы - сілавікі выкарыстоўвалі зброю.
Больш пра чацвёрты дзень пратэстаў чытайце ў анлайн-трансляцыі Sputnik.
1 / 24
Жанчыны ў белым і з кветкамі выйшлі ў сераду 12 жніўня на вуліцы Мінска з мірным пратэстам і заклікам "Не гвалту!"
© AFP 2024 / SERGEI GAPON
2 / 24
Акцыю "ў белым" падтрымалі ў абласных гарадах: у Гомелі (на фота), у Гродне, Віцебску (дзе не абышлося без затрыманняў), у Брэсце.
© Sputnik / Мария Амелина
3 / 24
Увечары на акцыю салідарнасці выйшлі медыкі. Яны збіраліся каля БДМУ ў Мінску.
© Sputnik / Виктор Толочко
4 / 24
Яны правялі мірную акцыю пратэсту ў Мінску з патрабаваньнем спыніць гвалт.
© Sputnik / Виктор Толочко
/ 5 / 24
Да пратэстоўцаў прыйшоў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік і прапанаваў "правесці размову". Аднак урачы адмовіліся размаўляць з ім.
© Sputnik / Виктор Толочко
6 / 24
Чыноўнік назваў акцыю пратэсту медыкаў зрэжысаванай.
© Sputnik / Виктор Толочко
7 / 24
На праспекце Пушкіна на месца гібелі пратэстоўца людзі другі дзень нясуць кветкі.
© Sputnik / Виктор Толочко
8 / 24
Пасля абеду 12-жніўня там пачалі збірацца мітынгоўцы.
© Sputnik / Виктор Толочко
9 / 24
Людзі выступаюць супраць гвалту падчас мірных пратэстаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
10 / 24
Сваякі і сябры затрыманых удзельнікаў мітынгаў сабраліся каля следчага ізалятара ў Мінску 12 жніўня. Беларусы спрабуюць высветліць стан блізкіх ва ўрачоў, якія прыязджаюць да ізалятара. Тыя, каго выпускаюць, распавядаюць сваякам падрабязнасці ўтрымання ў ізалятары.
© AFP 2024 / SERGEI GAPON
11 / 24
Спецтэхніка выязджае з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Тут утрымліваюцца зняволеныя на розныя тэрміны за ўдзел у пратэстах.
© AFP 2024 / SERGEI GAPON
12 / 24
Жанчына з дзіцем на руках размаўляе па ўнутранай сувязі, каб даведацца пра свайго сваяка. Амаль шэсць тысяч чалавек былі затрыманыя за тры дні акцый пратэсту ў Беларусі, родныя і блізкія спрабуюць іх знайсці.
© AFP 2024 / Sergei Grits
13 / 24
Вайскоўцы МУС Беларусі назіраюць з даху следчага ізалятара ў Мінску.
© REUTERS / VASILY FEDOSENKO
14 / 24
На вуліцы Акрэсціна цэлы дзень стаялі сотні сваякоў затрыманых. Хтосьці хацеў перадаць ваду, ежу і зменную бялізну сваім родным, хтосьці спрабаваў даведацца месцазнаходжанне блізкіх. У шэсць вечара людзям зачыталі абноўленыя спісы затрыманых.
© AFP 2024 / SERGEI GAPON
15 / 24
Родныя і блізкія дзяжураць каля Акрэсціна і сёння ў надзеі, што пачнуць адпускаць затрыманых падчас акцый пратэстаў.
© REUTERS / VASILY FEDOSENKO
16 / 24
Пастаянна фармуюцца спісы з людзей, лёс якіх да гэтага часу не вядомы.
© REUTERS / VASILY FEDOSENKO
17 / 24
Бліжэй да вечара 12 жніўня людзі зноў сталі збірацца на пратэсты ў розных гарадах Беларусі. На фота: мірныя пратэсты ў Гомелі.
© Sputnik / Мария Амелина
18 / 24
Людзі сабраліся і каля станцыі метро "Уручча", дзе актыўныя супрацьстаянні з сілавікамі былі 11 жніўня. Людзі, якія сабраліся, трымаюць у руках кветкі ці махаюць аўтамабілям. Пратэстоўцы выступаюць супраць гвалту і, такое адчуванне, што да іх прыслухаліся.
© Sputnik
19 / 24
Па праспекце Незалежнасці прайшлі маршам людзі, якія адлюстроўвалі мірны пратэст супраць гвалту.
© Sputnik / Виктор Толочко
20 / 24
Калі ў цэнтры затрыманняў і сілавога супрацьстаяння не было, то ў некаторых раёнах сталіцы - напрыклад, у Малінаўцы - сілавікі выкарыстоўвалі зброю.
© Sputnik / Виктор Толочко
21 / 24
На праспекце Дзяржынскага, каля станцыі метро "Грушаўка" і іншых раёнах былі заўважаныя атрады АМАП. Каля парку імя Паўлава, дзе напярэдадні амапаўцы з ужываннем гумовых куль і светлашумавых гранат разганялі актывістаў, зноў сабраліся пратэстоўцы - яны сталі ў ланцуг салідарнасьці.
© REUTERS / Vasily Fedosenko
22 / 24
Невялікія групы пратэстуючых былі заўважаныя ў сераду ў Гомелі. Некаторыя з удзельнікаў мірных акцый пратэсту і самі не маглі разабрацца, дзе канкрэтна трэба збірацца.
© Sputnik / Мария Амелина
23 / 24
Каля будынка цырка, дзе днём сталі ў ланцуг дзяўчыны ў белым, вечарам сабраліся мужчыны. Іх было да 100 чалавек, яны проста стаялі, размаўлялі паміж сабой. Каля 22 гадзін мірна пратэстоўцы раптам знайшлі лідараў. Некалькі чалавек у балаклавах пачалі шумець, заклікаць прысутных да актыўных дзеянняў, у руках у іх былі драўляныя палкі. Хтосьці з мітынгоўцаў назваў іх правакатарамі. Тым не менш людзям у балаклавах атрымалася павесці за сабой каля паўсотні пратэстуючых у бок плошчы Леніна.
© Sputnik / Мария Амелина
24 / 24
У Гомелі не абышлося без затрыманняў. Як паведамілі сёння ў МУС, за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя каля 700 чалавек.
© Sputnik / Мария Амелина