Кіраўнік Мінздароўя РФ: попыт на расійскую вакцыну ад COVID вялікі

Міхаіл Мурашка запэўніў, што ў бліжэйшыя дні будуць апублікаваныя дадзеныя аб даклінічных і клінічных даследаваннях прэпарата.
Sputnik

Пуцін абвясціў аб рэгістрацыі "Спутник V" - расійскай вакцыны ад COVID-19
МІНСК, 14 жні - Sputnik. Запытаў на набыццё новай расійскай вакцыны ад каронавіруса з-за мяжы вельмі шмат, аднак перш за ўсё Расія забяспечыць ёю ўнутраны рынак, пра гэта кіраўнік Міністэрства аховы здароўя краіны Міхаіл Мурашка заявіў журналістам у пятніцу.

"Мы пакуль нічога не прадаем (за мяжу). Званкоў ідзе вельмі шмат, але ў першую чаргу мы зараз павінны напрацаваць вакцыны для ўнутранага рынку. Працэс ідзе", - сказаў міністр.

Па словах Міхаіла Мурашкі, "у першую чаргу трэба вакцыну аддаць тым, хто працуе непасрэдна з пацыентамі і з групамі рызыкі". Пры гэтым адпраўляць яе маюць намер у розныя рэгіёны "па асобных катэгорыях грамадзян".

"Першую вакцыну атрымаюць у гэтым месяцы. Плануем адправіць ва ўсе рэгіёны, каб людзі ўбачылі. Вытворчасць ужо пачалася", - запэўніў ён і дадаў, што і сам плануе зрабіць прышчэпку.

Дадзеныя даследаванняў апублікуюць

Міністр аховы здароўя РФ таксама паведаміў, што дадзеныя аб даклінічных і клінічных даследаваннях новай вакцыны ад каронавіруса будуць апублікаваныя ў бліжэйшыя дні.

"У бліжэйшыя дні, магчыма, да панядзелка, будуць апублікаваныя дадзеныя аб даклінічных і клінічных даследаваннях", - сказаў Мурашка.

На яго думку, крытыка новай расійскай вакцыны шмат у чым звязана з тым, "што трэба больш дадзеных атрымаць па даследаваннях". Ён нагадаў таксама: не ўсім вядома, што "вакцына выпушчаная на платформе, на якой ужо зроблена шэсць прадуктаў", і запэўніў - клінічныя даследаванні будуць працягвацца.

Адказваючы на пытанне аб магчымым уплыве новай вакцыны на рэпрадуктыўную сістэму, Мурашка заявіў аб адсутнасці дадзеных, якія абмяжоўваюць выкарыстанне вакцыны, аднак параіў не рабіць прышчэпку "напярэдадні самой цяжарнасці".

Нагадаем, што ў аўторак Расія абвясціла аб рэгістрацыі першай у свеце вакцыны ад COVID-19, яна атрымала назву "Спутник V", прайшла ўсе неабходныя праверкі і фармуе ўстойлівы імунітэт.