Праграму падтрымкі людзей у Беларусі прадставіць прэм'ер Польшчы

Сітуацыя ў рэспубліцы стане адной з тэм перамоваў Маравецкага з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа падчас яго візіту ў Варшаву.
Sputnik

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Праграму падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі прадставіць у пятніцу ў ніжняй палаце парламента краіны прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, пра гэта паведаміў кіраўнік канцылярыі старшыні Савета міністраў Міхал Дворчык.

Пампеа не выключае санкцыі і прыпыненне паставак нафты ў Беларусь

"Заўтра ў Сейме прэм'ер прадставіць праграму падтрымкі рэпрэсаваных і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі "Салідарныя з Беларуссю", - сказаў Дворчык, яго цытуе агенцтва РАР.

Ён адзначыў таксама, што сітуацыя ў рэспубліцы стане адной з тэм перамоваў Маравецкага з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа падчас яго візіту ў Варшаву, які адбудзецца 15 жніўня.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі.

Пасля абвяшчэння вынікаў у Мінску і шэрагу рэгіёнаў некалькі дзён працягваліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных. Упершыню людзі выйшлі на вуліцы гарадоў у нядзелю пасля закрыцця выбарчых участкаў. Як у гэты, так і ў наступныя дні для разгону пратэстоўцаў міліцыя ўжывала спецтэхніку і спецсродкі, у тым ліку светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Па стане на раніцу чацвярга колькасць затрыманых дасягнула 6,7 тысячы чалавек.