МІНСК, 15 жні - Sputnik. Лідары Беларусі і Расіі па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ўнутры і вакол Беларусі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Раней падчас нарады ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў пратэсты ў Беларусі.
"Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. Мы вельмі добра гэта бачым. І потым, мы ж метадычкі чыталі каляровых рэвалюцый", - сказаў прэзідэнт падчас нарады.
На думку Лукашэнкі, агрэсія супраць Беларусі развіваецца практычна па сцэнары. Прэзідэнт заявіў, што "трэба звязацца з Пуціным, прэзідэнтам Расіі, каб я мог з ім перамовіцца цяпер. Таму што гэта ўжо пагроза не толькі Беларусі".
Дзейны кіраўнік дзяржавы перакананы, што абарона рэспублікі сёння - не менш, чым абарона ўсёй Саюзнай дзяржавы.