Лукашэнка заявіў, што ён з Пуціным аднаго меркавання аб сітуацыі вакол Беларусі

На думку Лукашэнкі, праціўнікі дзеючай у Беларусі ўлады "людзей атруцілі сацсеткамі", таму ў некаторых склалася меркаванне, што "ўлада пала".
Sputnik

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Беспарадкі ў Беларусі справакаваныя, каб улады "адцягнулі сваіх вайскоўцаў на ўнутраныя дзеянні", заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ).

Лукашэнка: другіх прэзідэнцкіх выбараў не будзе

"Мы бачым, што ляскаюць гусеніцамі. Я ж бачу. І своечасова выбралі момант. Яны проста сёння справакавалі гэтую абстаноўку, каб мы адцягнулі сваіх вайскоўцаў на ўнутраныя дзеянні. Хто сёння можа гарантаваць, што тыя сілы, якія падцягваюцца звонку, яны для нас абыякавыя? Ды не, мы з Пуціным аднаго меркавання, што ўсе там - заварушка гэтая - не дарма , - прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ўлада ў Беларусі ніколі не ўпадзе.

"Яны (праціўнікі дзеючай у Беларусі ўлады - Sputnik) людзей атруцілі сацсеткамі. І ў некаторых склалася меркаванне: усё, улады няма, улада пала. Улада ніколі не ўпадзе. Вы мяне ведаеце. А з імі мы разбярэмся. Проста трэба пацярпець", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Размаўляючы з працоўным калектывам МЗКЦ, прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі правялі выбары і іншых выбараў не будзе: "Ніколі вы ад мяне не дачакаецеся, каб я пад ціскам нешта зрабіў. Іх (выбараў - Sputnik) не будзе. Таму што не будзе ні МЗКЦ, ні МАЗа, ні БелАЗа, за паўгода мы знішчым усе".

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле афіцыйных звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей, адзін чалавек загінуў.

Чытайце таксама: