Фота

Мітынг за Лукашэнку і акцыя пратэсту: гэтымі кадрамі запомніцца 16 жніўня

Sputnik

Напярэдадні апоўдні перад Домам урада быў арганізаваны мітынг у падтрымку дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а ў дзве гадзіны дня каля стэлы "Мінск - горад-герой" сабраліся яго праціўнікі, нязгодныя з вынікамі выбараў 9 жніўня.

Аб галоўных падзеях гэтага дня - чытайце ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.

1 / 39
У 12 гадзін перад Домам урада быў арганізаваны мітынг у падтрымку дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
2 / 39
Удзельнікаў мітынга прывезлі на аўтобусах, а плошчу акружыла камунальная тэхніка.
3 / 39
Камуністычная партыя Беларусі таксама сярод удзельнікаў акцыі ў падтрымку дзейнай улады.
4 / 39
Прыхільніца прэзідэнта з плакатам "Лукашэнка - гэта мір і каханне".
5 / 39
Удзельнікі мітынгу на плошчы Незалежнасці з дзяржаўнымі сцягамі.
6 / 39
Намеснік камандзіра АМАПа Іван Юркоў заявіў: краіну не аддамо.
7 / 39
Сёстры Груздзевы прыйшлі падтрымаць Аляксандра Лукашэнку.
8 / 39
Рыцар са сцягам Мінска на мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі.
9 / 39
Дзеючага прэзідэнта сустрэлі апладысментамі. Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу падзякаваў прадстаўнікам розных рэгіёнаў.
10 / 39
"Я не хацеў вас зваць на гэтую плошчу, я ведаю, у вас вельмі шмат спраў дома. Вы збіраеце хлеб, рыхтуеце дзяцей у школу. Я памятаю 1990-я. Тут стаялі людзі - рабочыя - з каструлямі і чайнікамі прасілі есці. Я ўсё гэта бачыў з таго акна. І тады я пакляўся дапамагчы вам і не дапусціць у лёсе беларусаў плошчаў", - сказаў Лукашэнка.
11 / 39
"Я павінен вам сказаць, так як вы прыехалі з усходу і захаду нашай краіны. У мяне больш не будзе магчымасці вам сказаць. Мы праводзілі жорсткую палітыку. Вы прасілі ачысціць вуліцы гэтага Мінска і дарогі ад бандытаў. Я вам зрабіў гэта", - сказаў Лукашэнка.
12 / 39
Лукашэнка нагадаў: "Вы прасілі вярнуць гонар салдатам і афіцэрам, якія баяліся выходзіць на вуліцу, вы прасілі мяне, зусім неспрактыкаванага чалавека, адвесці народ ад прорвы - мы гэта зрабілі".
13 / 39
Лідар рэспублікі адзначыў: "Замест таго, каб быць там, на палігонах, на Захадзе, каб прадэманстраваць сваю сілу - мы сваіх рабят трымаем на вуліцах і плошчах, каб іх супакоіць! Хіба гэта нармальна, салдаты?"
14 / 39
"Я папярэджваў - выбары будуць цікавымі, а пасля - яшчэ цікавей. Беражыце Беларусь, яна належыць ужо ўнукам. Што ім застанецца? Час вельмі сур'ёзны. Я вас паклікаў, каб вы абаранілі краіну, майце на ўвазе, цяпер шмат усякай дрэні павыпаўзала і таўруюць ганьбай, але я жывы і буду жыць, і памятайце, я ніколі вам не здраджваў, і ніколі не аддам", - сказаў Лукашэнка.
15 / 39
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Таксама былі кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергіенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
16 / 39
Ён падзякаваў усім, хто прыехаў з шасці абласцей, і асобна - мінчанам: "Дзякуй вам, мінчане, за тое, што вы чвэрць стагоддзя церпіце мяне, чалавека, які прыехаў да вас з правінцыі".
17 / 39
Аляксандра Лукашэнку слухаў і яго малодшы сын - Мікалай.
18 / 39
Не абышлося ў прамове і без міжнароднай палітыкі: "НАТАўскія войскі ляскаюць гусеніцамі каля нашых варот", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. "Лялькаводы" бачаць заходнія межы Беларусі пад Мінскам, а не пад Брэстам, гэтага не можа быць", - запэўніў ён.
19 / 39
Многія трымалі дзяржаўны сцяг, а таксама сімволіку грамадскіх арганізацый: БРСМ, Белай Русі і прафсаюзаў. Пасля выступу Лукашэнкі ўдзельнікі мітынгу разышліся.
20 / 39
У гэты час каля стэлы "Мінск - горад-герой" сабраліся праціўнікі дзеючай улады.
21 / 39
Акцыя пратэсту была накіравана супраць вынікаў выбараў і гвалту падчас акцый пратэсту.
22 / 39
Тысячы пратэстоўцаў працягвалі сцягвацца да стэлы.
23 / 39
Сярод удзельнікаў акцыі - байцы ПДВ.
24 / 39
Людзі сцякаліся да скрыжавання з усіх бакоў горада.
25 / 39
Удзельнікі акцыі размясціліся па ўсіх чатырох баках скрыжавання праспекта Пераможцаў і Машэрава.
26 / 39
Прадстаўнікі штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава, Максім Знак, Вольга Кавалькова таксама з'явіліся на праспекце Пераможцаў.
27 / 39
Пасля трох гадзін ад пачатку акцыі яе ўдзельнікі вырашылі ісці ў бок плошчы Незалежнасці.
28 / 39
Пратэстоўцы падтрымліваюць забастоўку рабочых.
29 / 39
Усе яны неслі недзяржаўныя бела-чырвона-белыя сцягі.
30 / 39
Вялікая колькасць удзельнікаў акцыі дайшла да плошчы Незалежнасці.
31 / 39
Пратэстоўцы запоўнілі ўсю плошчу.
32 / 39
Свае лозунгі многія сталі размяшчаць на п'едэстале помніка Леніну.
33 / 39
Так гарэльеф яшчэ не выглядаў ніколі.
34 / 39
Пратэстоўцы выступаюць супраць дзеючага прэзідэнта.
35 / 39
Многія прымацоўвалі фатаграфіі збітых АМАПам удзельнікаў пратэстаў 9-12 жніўня.
36 / 39
Удзельнікі Агульнаграмадзянскага марша "За свабоду" ў Мінску адчувалі сябе свабодна ў гэты вечар на плошчы Незалежнасці.
37 / 39
Гучала музыка.
38 / 39
Людзі гулялі па праспекце Незалежнасці.
39 / 39
Пратэстная акцыя ў Мінску завяршылася спакойна, без затрыманняў.