МУС абвергла інфармацыю пра зніклых без вестак на акцыях пратэсту

Па звестках ведамства, многія з заяўленых зніклымі без вестак людзей знаходзяцца дома, але іх са спісаў своечасова не прыбіраюць.
Sputnik

МІНСК, 18 жні - Sputnik. МУС заклікае дбайна правяраць інфармацыю аб зніклых без вестак з 9 па 13 жніўня ўдзельніках акцый пратэсту, пра гэта напісала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар ведамства Вольга Чамаданава.

Кіраўнік МУС лічыць, што ўдзел у акцыях пратэсту аплачваецца

Супрацоўнікі міліцыі праверылі асобы больш за 70 удзельнікаў несанкцыянаваных акцый пратэсту, пра якіх некаторыя СМІ і карыстальнікі сацыяльных сетак паведамлялі, як пра зніклых без вестак. У ходзе абтэлефаноўкі людзей са спісу высветлілася, што многія з іх ужо знаходзяцца дома, а інфармацыя аб іх вышуку аператыўна не выдаляецца.

"Да прыкладу, з усяго спісу толькі адна жанчына значыцца як зніклая без вестак: заява аб яе вышуку паступіла ў органы ўнутраных спраў яшчэ 6 жніўня", - распавяла Чамаданава.

МУС заклікае больш старанна правяраць інфармацыю і крытычна ставіцца да дадзеных, размешчаных у публічным доступе.

"Калі вы да гэтага часу не ведаеце, дзе знаходзяцца вашы родныя, то просім звяртацца ў першую чаргу не да інтэрнэт-рэсурсаў, а з заявай у органы ўнутраных спраў", - падкрэслілі ў ведамстве.

Са спісам афіцыйна затрыманых грамадзян можна азнаёміцца па спасылцы.

Нагадаем, акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася Святлана Ціханоўская.

За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей, ёсць загінулыя. Таксама пачалі з'яўляцца паведамленні грамадзян аб зніклых без вестак, якіх блізкія не могуць знайсці ні ў адным са спісаў затрыманых.