Відэа

Дзясяты дзень пасля выбараў: мітынгі палітычных апанентаў працягваюцца

Пакуль на плошчы Незалежнасці патрабуюць пераменаў, у абласных цэнтрах праводзяць мітынгі прыхільнікаў дзеючай улады. Як прайшоў дзясяты дзень пратэстаў у Мінску, глядзіце на відэа.
Sputnik

Хваля пратэстаў, якая ахапіла Мінск пасля прэзідэнцкіх выбараў, яшчэ не спала, некаторыя прадпрыемствы працягваюць баставаць, а людзі збіраюцца на плошчы Незалежнасці, каб выказаць сваё незадавальненне курсам дзеючай улады.

Але цяпер пратэстуюць не толькі палітычныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі. Яго прыхільнікі таксама збіраюцца на плошчах. Мітынгі напярэдадні прайшлі ў некаторых абласных цэнтрах.

Акцыя ўчора праходзіла і пад сценамі СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Нагода - дзень нараджэння блогера Сяргея Ціханоўскага, які там утрымліваецца.

Неспакойна было і ў тэатры імя Янкі Купалы - пасля звальнення дырэктара Паўла Латушкі, акцёры выступілі ў абарону свайго лідара.

Мітынгаваў і адзін з флагманаў беларускай цяжкай прамысловасці - Мінскі трактарны завод. А рабочыя Мінскага завода колавых цягачоў і Мінскага аўтамабільнага завода не выйшлі на акцыі пратэсту - прахадныя МЗКЦ і МАЗ былі без мітынгоўцаў.