Лукашэнка даручыў КДБ спыняць дзеянні арганізатараў акцый пратэсту

Кіраўнік дзяржавы таксама даў даручэнне Камітэту дзяржаўнай бяспекі знаходзіць каналы фінансавання вулічных беспарадкаў.
Sputnik

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў КДБ спыняць дзеянні арганізатараў акцый пратэсту, пра гэта ён заявіў па выніках пасяджэння Савета бяспекі.

Прэзідэнт расказаў, чаму ўлада не пахіснецца перад апазіцыяй

Так, па словах прэзідэнта, Камітэт дзяржаўнай бяспекі павінен выяўляць і спыняць дзеянні арганізатараў вулічных беспарадкаў, а таксама выяўляць каналы, па якіх паступае фінансаванне для правядзення акцый пратэсту.

"Як бы ні было складана, мы павінны працягваць гэтую працу і працаваць па максімуму", - цытуе беларускага лідара БелТА.

Іншым ведамствам Лукашэнка таксама даў канкрэтныя даручэнні. Дзяржпагранкамітэту - не дапусціць уезд у Беларусь баевікоў з іншых краін, увоз зброі, боепрыпасаў і грошай для фінансавання беспарадкаў. Мінабароны асаблівую ўвагу трэба надаць перамяшчэнню войскаў НАТА на тэрыторыю Польшчы і Літвы. МУС не павінна дапусціць узнікнення новых акцый пратэсту ў рэспубліцы, а таксама абавязана абараніць працоўныя калектывы "ад шальмавання і пагроз вуліцы". МЗС прэзідэнт даручыў давесці да кіраўнікоў заходніх дзяржаў інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей. Па апошніх дадзеных, ахвярамі сталі тры чалавекі.