Лукашэнка расказаў, хто падрыхтаваў "гэтую заварушку" для Беларусі

Пад Варшавай, па словах прэзідэнта, дзейнічае спецыяльны цэнтр, але "мы кантралюем, ведаем, чым ён займаецца".
Sputnik

МІНСК, 21 жні - Sputnik. ЗША стаяць за той "заварушкай", якая зараз адбываецца ў Беларусі, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Ёсць сцэнар, які ЕС хоча рэалізаваць у Беларусі - палітолаг

У пятніцу кіраўнік дзяржавы наведаў з рабочым візітам агракамбінат "Дзяржынскі" пад Мінскам і пагутарыў з калектывам прадпрыемства.

"Нам рыхтавалі гэтую вось заварушку. І Расія баялася нас страціць. Захад нас неяк падцягнуць вырашыў, вядома ж, як мы бачым цяпер, супраць Расіі. Зараз яны хочуць усталяваць гэты балта-чарнаморскі калідор, санітарны кардон - тры балтыйскіх рэспублікі, мы і Украіна. Мы тут адно звяно засталіся", - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, за падзеямі ў Беларусі стаяць ЗША. "Плануюць усё гэта і накіроўваюць ЗША, а еўрапейцы падыгрываюць. Сказана так - зробяць так", - удакладніў ён.

Кіраўнік дзяржавы расказаў пра спецыяльны цэнтр, які дзейнічае пад Варшавай. "Мы кантралюем, ведаем, чым ён займаецца. Пачалі лязгать гусеніцамі. Разумееце, калі неспакойна побач і танкі пачынаюць перамяшчацца і самалёты лётаць, гэта невыпадкова", - дадаў ён.

"Раскусіў загадзя"

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі камусьці заплацілі, камусьці галаву задурылі, і пачалася наступная валакіта.

"А за мяжой у гэты час вучэнні праводзяць. Што гэты такое? Гэта рыхтуюць пры неабходнасці ўварвання", - упэўнены беларускі лідар.

Паводле яго слоў, задумы апанентаў ён пралічыў загадзя.

"Ужо прызнаюцца: ні праграмы, нічога не было. На эмоцыях хацелі праскочыць. Не ўдалося. Часам карысна, калі чалавек працуе і чвэрць стагоддзя. І я іх адразу ўсіх раскусіў загадзя. Я разумеў, чаго яны хочуць", - сказаў ён.

80% нельга фальсіфікаваць

Лукашэнка дадаў, што апазіцыя ўжо адмовілася ад пераліку галасоў і пачала патрабаваць правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў.

Качанава і Андрэйчанка звярнуліся да кіраўнікоў парламентаў ЕС

"Ці разумеюць, што 80% нельга фальсіфікаваць. Усё роўна іх пройгрыш. Кажуць, пойдзем на новыя выбары. Вы разумееце, што такое яшчэ паўгода займацца гэтымі справамі? Перавярнуць усё ўверх дном, нават рабочым некаторым мазгі запудрыць", - заявіў Лукашэнка.

Выбары, па словах кіраўніка дзяржавы, праведзены - "давайце жыць спакойна". "Хочаце размаўляць, як яны кажуць, дыялог. Ну, вось я дыялог вяду з вамі. Я і буду весці толькі з працоўнымі калектывамі дыялог", - сказаў ён.

Айчына ў небяспецы

Па словах кіраўніка дзяржавы, зараз з вонкавага боку пачалі паднаціскаць ўжо сілай зброі, акрамя таго, што ўзбурылі людзей унутры краіны. У сувязі з гэтым вялікая колькасць вайскоўцаў перакінута на заходні кірунак, у раён Гродна. Прэзідэнт заявіў, што заўтра асабіста наведае гэты рэгіён.

"Таму што яны паставілі мэту перш за ўсё гэтую тэрыторыю адсекчы - гродзенскую. Ужо польскія сцягі вывесілі нядаўна. Зараз Айчына ў небяспецы. Мы не можам жартаваць. Тым больш гэта не слабыя войскі - НАТА. Таму я папярэдзіў прэзідэнта Расіі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі. У нас поўнае паразуменне, у нас ёсць дамова адпаведная ў рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы", - сказаў ён.

Прэзідэнт пры гэтым падкрэсліў, што гэта не толькі беларускія праблемы, як кажуць некаторыя ў Расіі. "Беларуская сёння праблема для Расіі не менш важная, чым для Беларусі. Атакуюць Расію перш за ўсё. Але хочуць скамячыць нас. Не атрымаецца! Мы дамо адпор", - сказаў Лукашэнка.

Такім чынам, канстатаваў ён, у сітуацыі, якая склалася, ёсць як знешні, так і ўнутраны фактары. "Я тут нікога не запалохваю, але гэта ёсць на самой справе. Мы вымушаны гэта ўлічваць і жорстка супраціўляцца. Нікуды ад гэтага не дзенешся", - сказаў прэзідэнт.

"У той жа час я хачу захаваць мір і спакой для тых, хто хоча працаваць. Я не хачу ўвесці краіну, цалкам яе перавесці на ваеннае становішча. Гэта ненармальна. Я хачу, каб спакойна жылі, як гэта было заўсёды. І гэта мая галоўная задача - адказаць там, стабілізаваць тут абстаноўку", - падкрэсліў беларускі лідар.