Фота

Беларускія пратэсты падтрымалі ў краінах-суседзях - фота

Sputnik

Акцыя салідарнасці з беларускай апазіцыяй прайшла і ў Літве, дзе па меншай меры 50 тысяч чалавек сталі ў жывы ланцуг ад Кафедральнай плошчы Вільнюса да кантрольна-прапускнога пункта "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы. У акцыі прыняў удзел дзеючы кіраўнік дзяржавы Гітанас Наўседа.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс прыняў удзел у акцыі "Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі" ў Рызе, дзе ўдзельнікі разгарнулі вялізны бела-чырвона-белы сцяг. Акцыі пратэсту прайшлі таксама каля пасольства Беларусі ў Маскве, на вуліцах Кіева, у польскай сталіцы Варшаве і на Карлавым мосце ў Празе.
Пратэстныя акцыі апазіцыі ў 15-ы дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў прайшлі ў Мінску і ў шэрагу абласных гарадоў Беларусі ў нядзелю.

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня, на якіх, па дадзеных Цэнтрвыбаркама, перамог дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі, затым праваахоўныя органы спынілі разгоны удзельнікаў і ўжываць сілавыя метады. Акцыі праходзяць штодня ўжо другі тыдзень.

1 / 18
Акцыя адбылася каля пасольства Беларусі ў Маскве 23 жніўня.
2 / 18
Людзі выйшлі ў падтрымку марша салідарнасці ў Мінску.
3 / 18
Акцыі праходзяць тут каля пасольства штодня.
4 / 18
Жыхары Літвы ў знак салідарнасці з беларускім пратэстам сталі ў ланцуг ад Кафедральнай плошчы ў цэнтры літоўскай сталіцы да кантрольна-прапускнога пункта "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы.
5 / 18
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа (другі справа) утварае жывы ланцуг салідарнасці, які паўстаў ад Вільні да Мядзінінкай.
6 / 18
Даўжыня жывога ланцуга склала больш за 30 кіламетраў. У акцыі прыняло ўдзел па меншай меры 50 тысяч чалавек.
7 / 18
Удзельнікі акцыі "Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі" ў Рызе разгарнулі вялізны сцяг.
8 / 18
Жыхары Латвіі таксама сталі ў ланцуг.
9 / 18
Былы мэр Рыгі Алег Бураў падчас акцыі "Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі" у Рызе.
10 / 18
Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс (другі злева) удзельнічае ў акцыі салідарнасці.
11 / 18
Удзельнікі акцыі ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі.
12 / 18
Актывісты прайшліся жывым ланцугом ад пасольства Беларусі ва Украіне да Майдана Незалежнасці.
13 / 18
Удзельнік акцыі ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі.
14 / 18
Акцыя праходзіла пад лозунгам "Шлях да свабоды", а даўжыня жывога ланцуга склала каля двух кіламетраў.
15 / 18
Жыхары Варшавы трымаюць беларускія сцягі ў знак падтрымкі пратэстаў у суседняй Беларусі супраць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
16 / 18
У польскай сталіцы людзі таксама сталі ў ланцуг і разгарнулі бела-чырвона-белыя сцягі на мосце.
17 / 18
Жыхары Чэхіі таксама выйшлі на вуліцы.
18 / 18
Яны ўтварылі жывы ланцуг праз Карлаў мост у Празе падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.