Рапота абверг паведамленні аб сваёй адстаўцы

Раней шэраг Telegram-каналаў распаўсюдзіў інфармацыю пра магчымую адстаўку Рапоты з пасады дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы на фоне сітуацыі ў Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота паведаміў, што ніякіх заяў аб адстаўцы не падаваў.

Рапота: змена ўрада ў Беларусі не паўплывае на Саюзную дзяржаву

"Не падаваў ніякіх рапартаў і не збіраюся", - цытуе Рапоту РІА "Новости".

Шэраг Telegram-каналаў распаўсюдзіў інфармацыю пра магчымую адстаўку Рапоты на фоне сітуацыі ў Беларусі.

Гэта не першая спроба "адправіць у адстаўку" Рапоту. У маі ў сакратарыяце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўжо абвяргалі падобную інфармацыю. Тады памочнік Рапоты нагадала, што знаходжанне на пасадзе дзяржсакратара рэгламентуецца адмысловымі дакументамі, падпісанымі двума прэзідэнтамі, таму ніякай заявы аб адстаўцы быць не магло.

Пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле дадзеных ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі пачаліся пратэстныя акцыі. Першапачаткова людзі былі не згодныя з агучаными выніками, па якіх за дзейнага прэзідэнта прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў, што прыйшлі на ўчасткі. Пасля таго як першыя акцыі былі жорстка задушаныя, людзі сталі выходзіць на вуліцы яшчэ і з патрабаваньнем спыніць гвалт.

Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні больш за 6,7 тысячы чалавек былі затрыманыя. Як паведамляла МУС рэспублікі, у ходзе супрацьстаяння на вуліцах пацярпелі сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Шэраг еўрапейскіх краін заявілі аб непрызнанні вынікаў выбараў, а таксама пра гатоўнасць увесці кропкавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх асоб.