МІНСК, 31 жні - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі за суткі павялічылася на 156 і склала 71 843, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў Беларусі было праведзена больш за паўтара мільёна тэстаў.
На 31 жніўня ачунялі і выпісаныя 70 тысяч 468 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За суткі гэта колькасць павялічылася на 16.
Колькасць смяротных выпадкаў таксама падрасла. За суткі памерлі пяцёра пацыентаў з падцверджаным каронавірусам.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 681 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У канцы мінулага тыдня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам ААТ "Савушкін-Орша" заявіў, што рэспубліка першай атрымае расійскую вакцыну ад COVID-19. Пры гэтым ён адзначыў, што краіна разглядае варыянты вакцын і іншых замежных вытворцаў.
"Паглядзім і іншыя. Але трэба аддаць належнае, што расіяне, кітайцы і амерыканцы ідуць наперадзе ў стварэнні і вытворчасці вакцын", - сказаў ён.
У некаторых краінах свету ўжо актыўна абмяркоўваецца верагоднасць другой хвалі каронавіруса. Шэраг краін перагледзелі рэжым уезду для замежнікаў, у прыватнасці, межы да 28 верасня зноў закрыла Украіна.
У канцы ліпеня намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан казала, што другая хваля каронавіруснай інфекцыі можа пачацца ў краіне ў лістападзе-снежні бягучага года.