МІНСК, 2 вер - Sputnik. Стрыманая пазіцыя Расіі дапамагае пазбегнуць непрыкрытага ўмяшання звонку ў сітуацыю ў Беларусі, заявіў міністр замежных спраў краіны Уладзімір Макей.
У сераду Макей прыбыў у Маскву для сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
"Хацеў бы выказаць удзячнасць расійскаму боку за вытрыманую, пісьменную, выразную рэакцыю на падзеі, якія разгортваліся і разгортваюцца ў Беларусі. Відавочна, што ўзважаная і крайне выразная пазыцыя Расіі выступае той процівагай, якая стрымлівае знешнія сілы ад непрыхаванага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь" , - сказаў Макей на сустрэчы з Лаўровым ў Маскве.
Паводле яго слоў, такі падыход дае магчымасць перавесці сітуацыю ў больш спакойнае рэчышча, наладзіць дыялог з грамадствам, вызначыць шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася.
Макей таксама адзначыў, што ў Беларусі ўдалося пазбегнуць ўкраінскага сцэнара каляровай рэвалюцыі.
"Сёння нам даводзіцца адказваць як на ўнутраныя, так і на знешнія, у першую чаргу, выклікі. Прычым апошняе ў большай ступені прадвызначае першае. Тым не менш, хачу сказаць, што мы вытрымалі першы націск і не дазволілі рэалізаваць у Беларусі ўкраінскі сцэнар - сцэнар каляровай рэвалюцыі, арганізаванай звонку", - сказаў Макей у пачатку перамоваў з Лаўровым.
Пры гэтым ён адзначыў, што палітычнае супрацьстаянне ў рэспубліцы захоўваецца, але яго ўзровень стаў ніжэй.
Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. На іх, паводле звестак ЦВК, перамог дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Першыя акцыі былі жорстка падушаныя сілавікамі з прымяненнем спецсродкаў, пасля чаго да патрабаванняў новых выбараў дадаліся заклікі спыніць гвалт у адносінах да грамадзян.
Шэраг краін не прызналі вынікі выбараў у Беларусі. Аб увядзеннi санкцый заяўляў Еўрасаюз, у мінулы панядзелак стала вядома, што Літва, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю 30 беларускім грамадзянам.