Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў звольніўся з Купалаўскага тэатра

У жніўні быў пазбаўлены пасады гендырэктар тэатра Павел Латушка, за якога заступіўся калектыў і напісаў заявы аб сыходзе.
Sputnik

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў звольніўся з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, пацвердзіў у сераду Sputnik прэс-сакратар тэатра Мікалай Заяц.

"Лепшы з лепшых": акцёр Віктар Манаеў адзначае юбілей

"Так, пацвярджаю. Ён (Манаеў - Sputnik) звальняецца. Заява падпісана, і гатовы загад", - сказаў прадстаўнік тэатра.

Мікалай Заяц распавёў, што не паспеў пагутарыць з акцёрам да яго звальнення, але мяркуе, што той звольніўся ў знак салідарнасці ў адносінах да сваіх калег.

"У нас ёсць частка людзей, якая ці то па сямейных абставінах не магла напісаць (заявы аб звальненні - Sputnik), ці то знаходзілася за горадам. І яны свае заявы данеслі трохі пазней. Таму гэты спіс (акцёраў, якія звальняюцца - Sputnik) пашыраецца", - растлумачыў прэс-сакратар.

Паводле яго дадзеных, з тэатра таксама звольніліся народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, акцёры Яўгенія Адаменка, Марта Голубева, Дыяна Камінская і Мікалай Кучыц. У трупе засталося 15 чалавек.

Віктар Манаеў правёў на сцэне Купалаўскага тэатра 40 гадоў. Народны артыст Беларусі (2011 год), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Што адбылося ў Купалаўскім?

У жніўні быў звольнены гендырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Ён быў пазбаўлены пасады на наступны дзень пасля свайго ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску, дзе заклікаў да адстаўкі міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і ўсіх адказных за жорсткае абыходжанне з затрыманымі.

Папулярны расійскі акцёр падтрымаў артыстаў Купалаўскага тэатра

Калектыў тэатра заступіўся за свайго былога кіраўніка. Супрацоўнікі патрабавалі аднаўлення Латушкі на пасадзе і адстаўкі міністра культуры Юрыя Бондара, які прыняў рашэнне аб звальненні.

Работнікі Купалаўскага заявілі пра свой намер звольніцца ў выпадку, калі гэтыя патрабаванні не будуць задаволеныя. Аднак Бондар, які прыбыў у тэатр, заявіў, што іх заявы разгледзіць новы кіраўнік тэатра, ім стаў прадстаўнік Мінкульта Валерый Грамада.

Напярэдадні звальнення Віктара Манаева заявы падпісалі 58 супрацоўнікам тэатра, у ліку якіх мастацкі кіраўнік і рэжысёр Мікалай Пінігін, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, вядучы акцёр і рэжысёр Павел Харланчук.