Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін наведае Мінск у чацвер

У апошні раз расійскі прэм'ер-міністр прыязджаў у Беларусь перад выбарамі прэзідэнта, тады ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Sputnik

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін 3 верасня наведае Беларусь, паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Лаўроў расказаў, хто зможа вырашыць сітуацыю ў Беларусі – відэа

"Літаральна заўтра адбудзецца візіт у Мінск старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна", - заявіў ён на перамовах з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

У апошні раз Міхаіл Мішусцін быў у Беларусі ў ліпені, тады ў Мінску праходзіла пасяджэнне Межурадсавета ЕАЭС. Падчас свайго візіту расійскі прэм'ер сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Акрамя таго, у бліжэйшыя два тыдні адбудзецца і сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся аб ёй 30 жніўня, калі расійскі прэзідэнт тэлефанаваў свайму беларускаму калегу, каб павіншаваць яго з днём нараджэння. Як пацвердзіў у сераду Сяргей Лаўроў, сустрэча адбудзецца ў бліжэйшыя два тыдні ў Маскве.

"Гэта падкрэслівае наш узаемны настрой на далейшае развіццё раўнапраўных, ўзаемавыгадных адносін, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы", - заявіў Лаўроў.