Колькасць захварэўшых каронавірусам у Беларусі за суткі працягвае расці

Па стане на пятніцу ў краіне зафіксавалі 183 новыя выпадкі заражэння COVID-19, з бальніц выпісалі 305 пацыентаў.
Sputnik

МІНСК, 4 вер - Sputnik. За мінулыя суткі каронавірус пацвердзіўся ў 183 беларусаў, што на 22 больш, чым на дзень раней, праінфармавалі ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, з пачатку пандэміі колькасць інфіцыраваных у рэспубліцы вырасла да 72 485 чалавек. Выпісаныя са шпіталяў за апошнія суткі 305 пацыентаў, за ўвесь час - 71 510.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памёр 701 пацыент, з іх пяцёра - за мінулыя суткі. Як удакладняе ведамства, у гэтых людзей акрамя каронавірусной інфекцыі, быў шэраг хранічных захворванняў.

Усяго ж у Беларусі правялі больш за 1,5 мільёна тэстаў на COVID-19.

Нагадаем, што наша краіна павінна адной з першых атрымаць расійскую вакцыну для прафілактыкі каронавіруса. Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мурашкі, яе гатовыя перадаць Беларусі ў бліжэйшыя тры тыдні.