Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН заклікаў Захад праявіць непрадузятасць

Беларусь лічыць нелегітымным і парушаючым статут ААН прысвечанае ёй пасяджэнне Савета бяспекі па "формуле Аррыа".
Sputnik

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Афіцыйны Мінск лічыць бесперспектыўнымі і шкоднымі санкцыі Захаду ў дачыненні да Беларусі, заявіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Учора праходзіла нефармальная сустрэча Савета Бяспекі ААН па "формуле Аррыа", ініцыятарам выступіла Эстонія.

"Мы ніколі не прымаем знешняе ўмяшанне. Умяшанне ў нашы ўнутраныя справы, санкцыі ці абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі нанясуць шкоду ўсім, у тым ліку і іх ініцыятарам", - заявіў Рыбакоў.

Пры гэтым ён заклікаў Захад праявіць непрадузятасць і заявіў, што Беларусь лічыць нелегітымным і парушаючым статут ААН прысвечанае ёй пасяджэнне Савета бяспекі па "формуле Аррыа".

У ААН заявілі аб 450 выпадках жорсткага абыходжання з людзьмі ў перыяд пратэстаў

"Будучы адкрытымі для інклюзіўнага і канструктыўнага дыялогу, мы (Беларусь - Sputnik) ніколі не прымем спробы іншых краін-членаў злоўжываць СБ ААН, у тым ліку праводзячы такія сустрэчы, як сёння, для таго каб набіраць палітычныя ачкі, ужываючы выбарчыя падыходы", - заявіў Рыбакоў.

Сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН лічыць, што падобныя спробы ідуць насуперак з палажэннямі Статута ААН. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што пытанні, якія тычацца парушэння правоў чалавека, павінны разглядаць адпаведныя органы ААН, надзеленыя "вельмі відавочным і празрыстым мандатам на ажыццяўленне такой дзейнасці".

Масавыя пратэстныя акцыі ў Беларусі пачаліся 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка - паводле звестак ЦВК, ён набраў 80,1% галасоў. У першыя дні пратэсты душыліся сілавікамі: у дачыненні да мітынгоўцаў ужывалі слезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. У ходзе мітынгаў пацярпелі сотні чалавек.

Пасяджэнне членаў Савета бяспекі ААН па "формуле Аррыа" - гэта нефармальныя канфідэнцыйныя сустрэчы, якія арганізуюцца членам або членамі Савета Бяспекі з мэтай праводзіць у прыватным парадку адкрыты абмен думкамі. Сустрэчы па "формуле Аррыа" не адносяцца непасрэдна да мерапрыемстваў Савета Бяспекі і маюць на ўвазе кансультацыі, на якія могуць запрашаць не толькі дыпламатаў, але і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і грамадскасці. Такі фармат пасяджэнняў названы ў гонар венесуэльскага дыпламата Дыега Аррыі, які пачаў прымяняць гэтую практыку ў 1992 годзе.