Беларусь працягвае падрыхтоўку да ЧС па хакеі

Прэзідэнцкім указам перанесены тэрміны бязвізавага рэжыму для ўдзельнікаў ЧС і балельшчыкаў, якія збіраюцца прыехаць у рэспубліку.
Sputnik

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім урэгуляваныя асобныя пытанні падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які запланаваны на 2021 год, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Тэрміны бязвізавага ўезду, выезду і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі для ўдзельнікаў чэмпіянату перанесены з 20 красавіка - 31 мая на 3 мая - 13 чэрвеня, для замежных турыстаў - з 1-31 мая на 14 мая - 13 чэрвеня", - сказалі там.

У прэс-службе адзначылі, што перанесены і тэрміны бясплатнага аказання хуткай меддапамогі ў месцы правядзення матчаў удзельнікам і заўзятарам ЧС, бязвыплатнага прадастаўлення маёмасці дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату, вызвалення ад некаторых падаткаў.

Як раней паведамляў Sputnik, у пачатку верасня прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карынш выступіў супраць правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года сумесна з Беларуссю. У сваю чаргу ў Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) заявілі, што пытанне аб месцы правядзення турніру будзе вырашацца 15 верасня на пасяджэнні Савета арганізацыі. Пры гэтым у ФХБ неаднаразова падкрэслівалі, што Мінск гатовы самастойна прыняць ЧС-2021.