Відэа

Мінск змяняе маршруты: Беларусь перанакіруе нафту ў парты РФ – відэа

Дамоўленасці паміж Мінскам і Масквой былі дасягнутыя на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дзвюх краін. Пра змену беларускіх маршрутаў - у відэа Sputnik.
Sputnik

Расія і Беларусь да канца верасня прапрацуюць узаемавыгадныя ўмовы перакідання беларускіх нафтапатокаў з партоў Літвы ў расійскія, свабодныя магутнасці ў РФ для гэтага ёсць, а аб'ём перакідання ацэньваецца ў 3-4 мільёны тон, паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак у кулуарах фіналу конкурсу "Лідэры Расіі".

Раней дамоўленасць паміж Мінскам і Масквой была дасягнутая на ўзроўні прэм'ераў. Міністр энергетыкі Расіі назваў канкрэтныя расійскія парты, куды плануюць пераарыентаваць пастаўкі. Масква абяцае зрабіць рэспубліцы добрую зніжку.

"Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб тым, каб стварыць эканамічныя ўмовы, якія былі б выгадныя ўсім: і партам, і перавозчыкам, чыгунцы і, уласна, самім нафтапрадуктавытворцам. Гэтая праца пачалася, яна ідзе, і думаю, што таксама на працягу бліжэйшых тыдняў яна будзе завершана", - сказаў Новак.

Пры гэтым на пытанне, ці гатовая да рэалізацыі гэтага праекта расійская інфраструктура, Новак паведаміў, што свабодныя магутнасці ў РФ ёсць.

"Таму тут гаворка ідзе аб дамоўных адносінах, каб гэта было ўзаемавыгадна", - дадаў ён.