За апошнія суткі каронавірусам у Беларусі заразіліся 177 чалавек

З бальніц выпісаліся 33 пацыента, памерлі пяць чалавек, якія, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, мелі шэраг хранічных захворванняў.
Sputnik

МІНСК, 8 вер - Sputnik. Каронавірус за мінулыя суткі пацвердзіўся ў 177 беларусаў, праінфармавала ў аўторак міністэрства аховы здароўя.

Галоўчанка выпрабаваў на сабе расійскую вакцыну ад каронавіруса

Такім чынам, з пачатку пандэміі колькасць інфіцыраваных пацыентаў вырасла да 73 208. Выпісаліся са шпіталя за апошнія суткі 33 чалавекі, за ўвесь час - 71 916.

Памерлі пяцёра хворых. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, у пацыентаў таксама быў дыягнаставаны шэраг хранічных захворванняў, акрамя каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь час зарэгістраваны 721 выпадак са смяротным зыходам.

Усяго медыкі правялі амаль 1,6 тысячы тэстаў.

Нагадаем, Беларусь павінна адной з першых атрымаць расійскую вакцыну для прафілактыкі каронавіруса Sputnik V. Зараз праходзяць яе выпрабаванні. На мінулым тыдні прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка ўжо выпрабаваў прэпарат на сабе. Масава жа прывіваць насельніцтва плануюць пачаць у лістападзе-снежні.