Радыё

"Можа, перавернем гэтую старонку?" Лукашэнка пра пацярпелых на пратэстах

У вялікім інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне галоўнага рэдактара RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыты Сіманьян аб пацярпелых ад дзеянняў АМАПа журналістах, а таксама пра здзекі над затрыманымі ў ЦІП на Акрэсціна.
Sputnik

 

"Можа, перавернем гэтую старонку?" Лукашэнка пра пацярпелых на пратэстах

"Уркі, якія кідаліся на міліцыю, атрымалі правільна", – заявіў Лукашэнка, каментуючы дзеянні АМАПа падчас жорсткага разгону пратэстаў у першыя трое сутак пасля выбараў.

"Але былі і ... Ну ўсё роўна, журналіст - не журналіст, чалавек, магчыма, і выпадкова, адкрыта сказаць, патрапіў. Але журналіст - як выпадкова? Ён там у гэтай заварусе... Хто там разбіраўся, ты ж бачыла, што там рабілася, вядома, гэта ж не спецыяльна расійскага Russia Today схапілі чалавека", - сказаў Лукашэнка.

 

"У мяне няма пытанняў, чаму іх затрымалі, я гэта разумею, у агні такіх падзей хто будзе разбірацца... Але далей, калі іх затрымалі, прайшоў дзень, два, тры, не кармілі, толькі білі, вось з гэтым трэба разабрацца", - адзначыла Сіманьян.

"Можа, перавернем гэтую старонку?" - прапанаваў Лукашэнка. "Я гэта перажыў, ведаю пайменна, але я вымушаны ўзважваць, так - і пераборы былі, і як той Караеў прасіў прабачэння двойчы. Я кажу: "Прасі прабачэння адзін раз, калі там нешта было". Ён два разы папрасіў прабачэння", - распавёў ён.

Трэба гэтую старонку перавярнуць і вярнуцца, калі пачуцці ўлягуцца, працягнуў Лукашэнка. "Мы высновы зрабілі. Вы не думайце, што мы каменныя. Вядома, пацярпеў журналіст, яшчэ нехта і іншае. Сказаць, што "лес сякуць - трэскі ляцяць", вельмі груба. Я нідзе не кажу, але па жыцці заўсёды так бывае, калі ідзе вялікая бойка. Але тое, што выратавалі рэспубліку, выратавалі краіну, выратавалі стабільнасць, я так думаю, так - не без выдаткаў. Але выратавалі", – дадаў ён.

"Не расслабляцца. І вы не расслабляйцеся. Амерыканцы гуляюць у доўгую", - рэзюмаваў Лукашэнка.

Відэа інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі расійскім журналістам глядзіце на Sputnik Беларусь.