Фота

Прэм'ерай балета "Пер Гюнт" адкрыўся 88-ы сезон Вялікага тэатра

Sputnik

На балетнай сцэне ажыў свет, створаны 145 гадоў таму двума нарвежскімі геніямі - драматургам Генрыкам Ібсэнам і кампазітарам Эдвардам Грыгам; свет, напоўнены дзіўнымі вобразамі скандынаўскай міфалогіі. У тэатральную афішу праз 42 гады вярнуўся балет "Пер Гюнт".

Але гісторыя выйшла зусім іншай, харэограф-пастаноўшчык Сяргей Мікель максімальна наблізіў яе да жыцця, зрабіў зразумелай сучаснаму гледачу.

Дырыжор-пастаноўшчык спектакля Аляксандр Анісімаў здзівіў гледачоў: публіка пачула як вядомыя мелодыі, напрыклад, "У пячоры Горнага караля", так і новую музыку - яркую, узрушаючай прыгажосці. Акрамя таго, у канву балетнага спектакля гарманічна былі ўплецены ролі салістаў оперы - свае вакальныя партыі Алена Золава, Іна Русіноўская, Алена Бундзелева і іншыя выканалі на нарвежскай мове.

Пераплесці мінулае і сучаснасць, рэальнасць і выдумку, захаваць традыцыі і наблізіцца да цяперашняга часу - такая няпростая задача стаяла і перад мастаком-пастаноўшчыкам Любоўю Сідзельнікавай. І яна з ёй справілася проста бліскуча: на сцэне ажылі светы: рамантычны - Озе, лічбавай - Горнага караля, містычны - Гузічніка і яго світы, рэальны - нарвежскага гарадка. Ну і цэлы Сусвет - гэта свет Сольвейг і яе бясконцай любові да Перу Гюнта, якую яна пранесла праз усё жыццё.

У прэм'ерным спектаклі галоўныя партыі выканалі вядучыя артысты балета: Эвэн Капітэн, Людміла Уланцава, Антон Краўчанка, Ганна Фокіна, Ірына Яромкіна, Такатошы Мачыяма, Ігар Артамонаў, Аляксандра Чыжык і іншыя.

Следам у Вялікім пакажуць яшчэ адну прэм'еру - перанесеная з красавіка опера Джакама Пучыні "Вілісы. Фатум" адбудзецца 11 верасня.

1 / 19
Прэм'ера балета "Пер Гюнт" адбылася 8 верасня на сцэне Вялікага тэатра.
2 / 19
Так адкрыўся 88-ы сезон Вялікага тэатра.
3 / 19
На сцэне Вялікага ажыў свет, створаны 145 гадоў таму двума нарвежскімі геніямі - драматургам Генрыкам Ібсэнам і кампазітарам Эдвардам Грыгам.
4 / 19
"Пер Гюнт" - гэта свет, напоўнены дзіўнымі вобразамі скандынаўскай міфалогіі.
5 / 19
У тэатральную афішу балет вярнуўся праз 42 гады.
6 / 19
Ролю Пера Гюнта бліскуча выканаў Эвэн Капітэн, а далікатную і кахаючую Сольвейг - Людміла Уланцава.
7 / 19
Тэмпераментным, мудрагелістым і каварным Гузічнікам, пераплаўшчыкам душ, паўстаў на сцэне харызматычны і таленавіты лаўрэат міжнародных конкурсаў Такатошы Мачыяма.
8 / 19
Горны кароль у выкананні Ігара Артамонава.
9 / 19
Дырыжор-пастаноўшчык Аляксандр Анісімаў не абмежаваўся музыкай да драмы Ібсена, а ўзяў і іншыя музычныя творы Грыга, у прыватнасці чатыры нарвежскіх танца, выкарыстаў сімфанічныя танцы, лірычныя п'есы.
10 / 19
У спектаклі задзейнічана ўся трупа балета тэатра: кардэбалет, салісты і вядучыя артысты ў некалькіх складах, а акрамя іх - артысты вакальнага ансамбля.
11 / 19
На рэпетыцыях артыстам прыйшлося нялёгка: даводзілася танцаваць у масках.
12 / 19
Дырэктар трупы заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Шаметавец і мастацкі кіраўнік тэатра Народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў.
13 / 19
Дачка Горнага караля - Аляксандра Чыжык.
14 / 19
На сцэне ажылі светы: рамантычны - Озе, лічбавы - Горнага караля, містычны - Гузічніка і яго світы, рэальны - нарвежскага гарадка.
15 / 19
Ну і цэлы Сусвет - гэта свет Сольвейг і яе бясконцай любові да Перу Гюнта, якую яна пранесла праз усё жыццё.
16 / 19
Анітра ў выкананні Яны Штангей.
17 / 19
Харэограф-пастаноўшчык Сяргей Мікель: "Мне хацелася актуалізаваць матэрыял, максімальна наблізіцца да жыцця, зразумелага сучаснаму гледачу".
18 / 19
"Сюжэт мне здаецца вельмі надзённым. У эпоху бязмежных магчымасцяў, калі практычна не існуе межаў для сваёй рэалізацыі, усё часцей і часцей чалавек шукае сябе, прычым шукае сябе сапраўднага", - кажа Мікель.
19 / 19
Адкрыццё новага сезона адбылося.