Радыё

"Вельмі малаверагодныя": вірусолаг аб пабочных эфектах вакцыны ад COVID-19

Верагоднасць таго, што расійская вакцына ад каронавіруса бяспечная і эфектыўная, досыць высокая, таму зараз і наладжваецца яе вытворчасць у буйных маштабах, распавёў аўтарытэтны расійскі вірусолаг, акадэмік РАЕН Анатоль Альштэйн.
Sputnik

 

"Вельмі малаверагодныя": вірусолаг аб пабочных эфектах вакцыны ад COVID-19

Для максімальна шырокага прымянення прэпарата на ўсіх жадаючых неабходна дачакацца вынікаў трэцяй фазы выпрабаванняў, што адбываецца зараз на 40 тысячах чалавек, удакладніў вірусолаг.

Яшчэ 191 беларус з каронавірусам – новыя дадзеныя Мінздароўя

 

"Цяпер тое, што ў Маскве праводзіцца, гэта вось гэтыя 40 тысяч чалавек, якія набіраюцца паступова. Акрамя таго, маецца пострэгістрацыйны дазвол на прышчэпкі лекараў і настаўнікаў. Вось гэтыя кантынгенты ў гэтым годзе будуць прышчапляцца", - сказаў Альштэйн.

Што тычыцца даступнасці гэтай вакцыны для ўсіх, то гэта будзе ўжо ў пачатку 2021-га, мяркуе вірусолаг.

Раней стала вядома, што ў выпрабаваннях расійскай вакцыны восенню змогуць прыняць удзел і беларусы, гаворка ідзе пра сто добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія раней не хварэлі каронавіруснай інфекцыяй і ў якіх няма супрацьпаказанняў да вакцынацыі.

Як удакладнілі спецыялісты, супрацьпаказаннямі да ўжывання вакцыны лічацца абвастрэнне хранічных захворванняў, інфекцыйныя захворванні ў перыяд вакцынацыі, а таксама рэакцыі гіперадчувальнасці і непераноснасці асобных кампанентаў вакцыны.

Адным з першых дзеянне прэпарата адчуў на сабе беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка, распавёўшы журналістам, што пасля правядзення ін'екцыі "адчувае сябе выдатна".