МІНСК, 16 вер - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў каронавірусам у Беларусі за суткі зноў расце, пра гэта сведчыць статыстыка міністэрства аховы здароўя.
"Зарэгістраваныя 74 тысячы 763 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19", - распавялі ў ведамстве.
Толькі за мінулыя суткі колькасць хворых вырасла на 211 чалавек. Пры гэтым памерлі шэсць пацыентаў, ад ускладненняў, выкліканых каронавірусам. У цэлым па стане на 16 верасня ахвярамі інфекцыі ў Беларусі з пачатку пандэміі сталі 767 чалавек.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, з учорашняга дня паправіліся і выпісаліся 149 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19. Агульная колькасць тых, хто паправіўся, складае ўжо 72 тысячы 810 чалавек.
З лютага беларускія лабараторыі правялі 1 мільён 672 тысячы 56 тэстаў на наяўнасць каронавіруса.