Польшча прапануе стварыць фонд для Беларусі ў памеры €1 млрд

Польскі прэм'ер заявіў: улады краіны хочуць, каб Расія для Беларусі заставалася ключавым партнёрам.
Sputnik

Беларусам дазволілі ўезд у Польшчу па турыстычнай візе
МІНСК, 17 вер - Sputnik. Польшча прапануе сфарміраваць для Беларусі стабілізацыйны фонд у памеры не менш за адзін мільярд еўра, заявіў у чацвер у Вільні прэм'ер-міністр краіны Матэуш Маравецкі.

У плане, які Польшча плануе ўнесці на разгляд Еўракамісіі, гаворыцца аб фондзе, мэтай якога будзе падтрыманне эканомікі рэспублікі.

"Фонд павінен быць, вядома, значны. Такі, які ў цяперашняй сітуацыі дазволіць стабілізаваць чаканні інвестараў. Як мінімум адзін мільярд еўра на гэтым этапе", - паведаміў Маравецкі.

Пра Расію

На думку прэм'ера, у цяперашні час пазіцыя польскіх уладаў з нагоды ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі такая: пажадана, каб РФ заставалася ключавым партнёрам рэспублікі.

"Мы хочам, каб як мага хутчэй дайшло да мірнага вырашэння гэтай спрэчкі (палітычнага крызісу - Sputnik) у супрацоўніцтве з вялікім расійскім партнёрам, які цяпер з'яўляецца ключавым партнёрам для Беларусі", - сказаў Маравецкі.

Асацыяцыя з ЕС

Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што цяпер рана казаць аб пагадненні аб асацыяцыі Беларусі з ЕС.

"Цяжка на дадзеным этапе казаць аб пагадненні аб асацыяцыі, таму што пакуль не час", - заявіў Маравецкі, удакладніўшы, што пагадненне прадугледжвае ў першую чаргу адкрыццё эканомікі.

Пры гэтым прэм'ер таксама адзначыў, што падпісанне такога дакумента мае плюсы: ільготы для вядзення дзейнасці на тэрыторыі Еўрасаюза і візавыя паслабленні.

Аб БелАЭС

У пытанні функцыянавання Беларускай атамнай станцыі Польшча будзе цесна супрацоўнічаць з літоўскімі ўладамі, заявіў Маравецкі.

Пуск БелАЭС прызначаны на 7 лістапада

"Мы будзем не толькі незвычайна асцярожныя, але будзем вельмі блізка супрацоўнічаць з літоўскімі калегамі, каб не парушыць інтарэсы польскіх і інтарэсаў літоўскіх", - сказаў ён.

Пратэстныя акцыі ў Беларусі пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, перамогу на іх атрымаў дзеючы прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя не прызнае гэты вынік і лічыць, што перамагла Святлана Ціханоўская. Раней МЗС Расіі адрэагаваў на дзеянні Польшчы ў дачыненні да Беларусі: афіцыйны прадстаўнік ведамства Марыя Захарава адзначыла, што Варшава аказвае ціск на Мінск, дыктуючы лінію паводзінаў і адкрыта падтрымлівае, у тым ліку фінансава, беларускія апазіцыйныя сілы. У сваю чаргу прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з палітычным актывам заявіў, што Польшча прымала ўдзел у спробе дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, стаўшы пляцоўкай для размяшчэння апазіцыйных медыяканалаў.