У МЗС РФ абмеркавалі з амерыканскім паслом палітычную сітуацыю ў Беларусі

Расійскі бок адзначыў недапушчальнасць знешняга ўмяшання ў справы рэспублікі і перспектыўнасць канстытуцыйных рэформаў.
Sputnik

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Палітычныя падзеі ў Беларусі абмеркавалі намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка і пасол ЗША ў РФ Джон Саліван, паведамляецца на сайце ведамства.

Інаўгурацыя Лукашэнкі павінна прайсці да 9 кастрычніка, але даты пакуль няма

Паводле інфармацыі міністэрства, тэлефонная размова адбылася па амерыканскай ініцыятыве. Асноўную ўвагу бакі надалі апошнім падзеям у Беларусі, а таксама сітуацыі ў Нагорным Карабаху.

У МЗС РФ у чарговы раз падкрэслілі недапушчальнасць якога-небудзь умяшання ва ўнутрыпалітычныя працэсы суседняй дзяржавы, спробаў дэстабілізацыі і навязвання звонку аднабаковых пасрэдніцкіх паслуг.

"Была адзначана перспектыўнасць ініцыятывы правядзення канстытуцыйнай рэформы, нацэленай на лібералізацыю палітычнай сыстэмы Беларусі, з прыцягненнем да гэтага працэсу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, працоўных калектываў і дзелавых колаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Сочы пацвердзіў намер правесці канстытуцыйную рэформу ў краіне.

Чытайце таксама: