Другая хваля каронавіруса прыйдзе ў Беларусь разам з прахалодай і дажджамі, напярэдадні ацяпляльнага сезона, калі наш імунітэт найбольш схільны да ўсяго "хараства" міжсезоння, лічыць навукоўца-даследчык, кіраўнік праекта Парку высокіх тэхналогій па ранняй дыягностыцы захворванняў Алег Дарашкевіч.
"Безумоўна, другая хваля каронавіруса прыйдзе ў Беларусь, аднак хваля яе інтэнсіўнасці будзе значна ніжэйшай. Вельмі многія беларусы, думаю, іх больш за мільён, ужо маюць устойлівы імунітэт. Да таго ж створана вакцына, якая масава будзе пастаўлена ў Беларусь. Яна, заяўляю адказна, лепшая ў свеце! Расійскія навукоўцы рабілі яе даўно, і вакцынаванне вырашыць праблему з COVID-19", - перакананы спецыяліст.
На думку суразмоўцы Sputnik, ёсць і іншыя сур'ёзныя прарывы ў барацьбе з каронавірусам, пра якія ён паабяцаў расказаць у спецыяльнай праграме на радыё Sputnik Беларусь у бліжэйшы час.