МЗС РФ наконт рэзалюцыі СПЧ ААН па Беларусі: праціснутая і юрыдычна нікчэмная

У расійскім знешнепалітычным ведамстве лічаць дэбаты СПЧ ААН па Беларусі непрымальнай спробай паўплываць на вынікі выбараў у краіне.
Sputnik

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Рэзалюцыя Савета ААН па правах чалавека па Беларусі была праціснутая насуперак прынцыпам і нормам міжнароднага права, і з'яўляецца юрыдычна нікчэмнай, гаворыцца ў каментары МЗС Расіі.

Беларусь у адказ на санкцыі прыме меры ў адносінах да замежных СМІ

Савет ААН па правах чалавека 18 верасня прыняў рэзалюцыю па сітуацыі з пратэстамі ў Беларусі, якая заклікае прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку пачаць дыялог з апазіцыяй. На карысць дакумента, прадстаўленага Германіяй ад імя ЕС, выказаліся 23 краіны СПЧ ААН, супраць - дзве, устрымаліся - 22 краіны. Усе 17 паправак да рэзалюцыі, якія былі прадстаўлены Расіяй і падтрыманы шэрагам дзяржаў, прынятыя не былі.

"Зыходзім з таго, што рэзалюцыя СПЧ, праціснутая заходнікамі насуперак прынцыпам і нормам міжнароднага права, з'яўляецца юрыдычна нікчэмнай", - гаворыцца ў каментары, які размешчаны ў панядзелак на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.

У каментары МЗС таксама адзначана, што дэбаты СПЧ ААН па Беларусі з'яўляюцца непрымальнай спробай паўплываць на вынікі выбараў у краіне.
Масавыя пратэстныя акцыі апазіцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог Лукашэнка. Па дадзеных ЦВК, ён набраў 80,1% галасоў. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі, у дачыненні да пратэстоўцаў, якія не згодны з вынікамі, ужывалі сьлезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі.

Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні больш за 6,7 тысячы чалавек былі затрыманыя. Як паведамляла МУС рэспублікі, у ходзе беспарадкаў пацярпелі сотні чалавек, сярод іх звыш 130 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Улады афіцыйна пацвердзілі гібель траіх пратэстоўцаў.