Лукашэнка гатовы асабіста прыехаць у Прымор'е на будоўлю касмадрома "Усходні"

Беларускі прэзідэнт гатовы ў наступным годзе са сваімі сынамі пабываць на Алтаі, наведаць Байкал і Сахалін.
Sputnik

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер ў 2021 годзе наведаць Прыморскі край Расіі, пра гэта ён заявіў, сустракаючыся з губернатарам рэгіёну Алегам Кажамякам.

Беларусь гатовая будаваць у Прымор'і фермы "пад ключ" - улады рэгіёна

19-22 верасня праходзіць візіт у Беларусь дэлегацыі Прыморскага края Расійскай федэрацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Сёння з кіраўніком Прымор'я сустрэўся прэзідэнт Беларусі.

"Я ўжо і дзецям сваім сказаў: абярэм час і абавязкова, пачынаючы ад Алтая, возера Байкал, Прымор'е, Сахалін і Камчатку, усё ж трэба пабываць і паглядзець на гэты цуд прыроды", - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што гатовы паглядзець, як будуецца касмадром "Усходні", дапамогу ва ўзвядзенні якога прапанаваў расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што на сустрэчах Пуцін часта з цеплынёй успамінае аб Прыморскім краі. "Ён ужо больш кажа пра Прыморскі край, чым пра Піцер. Я яму аднойчы пра гэта сказаў. Ён увесь час настойвае на тым, каб я абавязкова там пабываў і паглядзеў, што зроблена ў апошні час", - сказаў Лукашэнка.

"Але калі вам патрэбна будзе дапамога, (...), то мы заўсёды гатовыя падлучыцца, пачынаючы з вашага першага такога знакамітага месца, дзе будуецца касмадром "Усходні". Мы вельмі ўважліва зараз падыдзем да гэтага аб'екта і прэзідэнт (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik) мяне прасіў паглядзець. Хацелася б паўдзельнічаць у будаўніцтве гэтага касмадрома і паказаць нашы магчымасці і на што здольныя беларускія будаўнікі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь гатова дапамагчы Расіі дабудаваць касмадром "Усходні"

Пры гэтым ён падкрэсліў, што гатовы перакінуць на гэты аб'ект будаўнікоў.

"Галоўнае, каб мы дамовіліся аб супрацоўніцтве і многае мы можам зрабіць на гэтым касмадроме. Па цэнах і якасці нас там наўрад-ці нават японцы перасягнуць або карэйцы", - падкрэсліў Лукашэнка.

"Таму, пачынаючы з гэтага аб'екта, я і хацеў пабываць, калі мы дамовімся, паглядзець, як нашы будаўнікі працуюць. І да Камчаткі наведаць гэты рэгіён", - сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што ў яго яшчэ ў студэнцкія гады засталіся ад гэтага краю "рамантычныя ўражанні". Паводле яго слоў, ва Уладзівастоку ён быў аднойчы, а на Далёкім Усходзе - ні разу.

"Хацелася б паглядзець, што на самой справе ўяўляе сабой гэты край. Думаю, што ў наступным годзе, дасць Бог, убачымся там, так бы мовіць, на радзіме", - звярнуўся Лукашэнка да губернатара Прыморскага краю. На што Кажамяка сказаў: "З задавальненнем".

Раней у ходзе наведвання ААТ "МАПІД" прэзідэнт Беларусі расказаў пра перспектывы ўдзелу беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні розных аб'ектаў у Расіі. Адным з іх можа стаць і касмадром "Усходні".