Стала вядома, калі "Белавія" адновіць палёты ў Расію

Гаворка ідзе пакуль толькі пра Маскву, калі стартуюць палёты з Беларусі ў іншыя расійскія гарады - пакуль невядома.
Sputnik

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Авіязносіны з Расіяй будзе ажыццяўляцца з 30 верасня адзін раз у тыдзень, распавялі Sputnik у прэс-службе нацыянальнага перавозчыка "Белавія".

"Белавія" запускае дадатковыя рэйсы ў Ерэван

Каб прадухіліць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі, Расія з 27 сакавіка прыпыніла міжнародныя авіязносіны. Толькі ў мінулую нядзелю ўрад РФ апублікаваў распараджэнне па зняцці абмежаванняў на ўезд для грамадзян нашай рэспублікі. У сувязі з гэтым расійскія і беларускія авіякампаніі заявілі аб аднаўленні рэйсаў паміж нашымі краінамі.

Як удакладнілі ў прэс-службе "Белавія", з 30 верасня кожную сераду з Нацыянальнага аэрапорта Мінск самалёты будуць лётаць у "Дамадзедава".
Да прыпынення рэйсаў беларускія барты дастаўлялі пасажыраў у Маскву (аэрапорты "Дамадзедава", "Жукоўскі", "Шарамеццева"), Санкт-Пецярбург, Калінінград, Краснадар, Растоў-на-Доне, Сочы, Ніжні Ноўгарад, Казань, Варонеж.

"Аднаўленне авіязносін (у гэтыя гарады - Sputnik) залежыць ад наяўнасці дазволу на выкананне рэйсаў ад авіяцыйных уладаў Расійскай Федэрацыі", - растлумачылі прадстаўнікі кампаніі.

Нагадаем, што раней графік палётаў апублікаваў "Аэрафлот", у адпаведнасці з ім першы рэйс з Масквы ў Мінск будзе выкананы 26 верасня.