ЕС пракаментаваў інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі

ЕС вядзе пераацэнку адносін з Беларуссю, гаворыцца ў распаўсюджанай у чацвер заяве Жозэпа Барэля.
Sputnik

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пазбаўленая дэмакратычнай легітымнасьці, вядзе да паглыблення крызісу ў Беларусі, гаворыцца ў распаўсюджанай у чацвер заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэпа Барэля.

Пратэсты ў дзень інаўгурацыі: як прайшлі акцыі апазіцыі ў Мінску і рэгіёнах

У заяве адзначаецца, што Еўрасаюз не прызнаў вынікі выбараў, якія прайшлі ў жніўні і па ацэнцы ЕЗ былі сфальсіфікаваныя.

"На гэтай аснове так званая інаўгурацыя 23 верасня і новы мандат, прыняты Аляксандрам Лукашэнкам, не маюць дастатковай дэмакратычнай легітымнасьці", - сказана ў дакуменце.

У ім таксама адзначаецца, што ЕС пераглядае свае адносіны з Беларуссю.

Нагадаем, інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў сераду раніцай, дзяржагенства БелТА без папярэдняга анонсу перадало, што Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі, цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці. У Мінюсце запэўнілі, што ніякіх парушэнняў пры гэтым не было, цырымонія прайшла ў адпаведнасці з законам. Увечары пасля інаўгурацыі ў Беларусі прайшлі акцыі пратэсту.