МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кангрэс УЕФА ў 2021 годзе пройдзе ў Швейцарыі, а не ў Беларусі, як планавалася раней, заявіў прэзідэнт арганізацыі Александэр Чэферын.
Выканкам УЕФА ў сакавіку прыняў рашэнне аб правядзенні пасяджэння вышэйшага органа еўрапейскага футбольнага саюза ў Мінску вясной будучага года.
"Кангрэса УЕФА ў сакавіку 2021 года ў Мінску не будзе, ён пройдзе ў Швейцарыі", - сказаў Чэферын на прэс-канферэнцыі па выніках выканкама УЕФА ў Будапешце.
Акрамя таго, было прынята рашэнне аб тым, што ўсе карпаратыўныя сустрэчы арганізацыі ў бліжэйшыя паўгода пройдуць у Швейцарыі. Таксама ў Швейцарыі пройдуць пасяджэнні выканкама УЕФА, запланаваныя на снежань 2020 года і сакавік 2021 года.