"Белавія" працягнула адмену рэйсаў у Талін

Многія краіны зачынілі свае межы яшчэ вясной з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса: авіяперавозчыкі былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў.
Sputnik

МІНСК, 25 вер - Sputnik. "Белавія" працягнула прыпыненне выканання рэйсаў у Талін да 14 кастрычніка, паведамляецца на сайце беларускай кампаніі. Перавозчык растлумачыў, што такое рашэнне было прынята з-за сітуацыі з каронавірусам.

Толькі па серадах: "Белавія" агучыла расклад рэйсаў з Мінска ў Маскву

Беларускія самалёты таксама не выконваюць рэйсы ў Ашхабад (па 30 верасня), Рыгу (па 11 кастрычніка), Ларнаку (па 15 кастрычніка), Будапешт (з 18 верасня па 24 кастрычніка, за выключэннем 27 верасня), Воронеж, Казань, Ніжні Ноўгарад (па 24 кастрычніка), ва ўсе гарады Грузіі (па 31 кастрычніка).

Раней стала вядома, што "Белавія" аднаўляе палёты ў Маскву з 30 верасня. Пакуль рэйсы будуць выконваць раз на тыдзень па серадах.

Вясной з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса многія краіны пачалі зачыняць свае межы. У сувязі з гэтым авіяперавозчыкі, у тым ліку "Белавія", былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў. Улетку беларуская кампанія аднавіла авіязносіны з Малдовай, Албаніяй, Украінай, Турцыяй і шэрагам іншых краін.