На мінулых выхадных у горадзе Чэрвень, што на Міншчыне, прайшло свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2020". Па словах наведвальнікаў, любімае многімі свята ўраджаю ў гэтым годзе атрымалася вельмі шчырым, без залішняга пафасу. Госці, якія прыехалі на свята з усіх куткоў Беларусі, спявалі, танчылі і весяліліся ад душы.
Завіталі ў Чэрвень і аграрыі з розных раёнаў вобласці: усе кажуць у адзін голас, што Чэрвень складана пазнаць. Горад вельмі змяніўся ў добры бок.
Святкаванне расцягнулася амальна дзве вуліцы. З аднаго боку былі крамы з рознымі прысмакамі, з другога - рамёсныя вырабы. Буйства колеру такое, што разбягаюцца вочы. Забавак хапіла і дарослым, і дзецям.
Як бавілі час жыхары і госці горада падчас "Дажынак", глядзіце ў фотастужцы Sputnik.