Пасол Беларусі: першая частка крэдыта ад Расіі ўжо паступіла

Прэзідэнты Беларусі і Расіі на сустрэчы ў Сочы дамовіліся аб прадастаўленні беларускаму боку пазыкі ў 1,5 мільярда долараў.
Sputnik

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Першая частка дзяржаўнага крэдыта ад Расіі паступіла на рахунак Мінфіна, сказаў кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт Sputnik.

Расія падоўжыла крэдыт на БелАЭС і знізіла працэнты

Адказваючы на пытанне як ідзе справа з расійскім крэдытам, беларускі дыпламат сказаў, што міністр фінансаў Беларусі яму "абяцаў, што ўжо павінна было адбыцца (залічэнне сродкаў - Sputnik)".

"Мы павінны былі атрымаць грошы на рахунак. Мяне інфармаваў міністр фінансаў", - адзначыў Уладзімір Сямашка.
Пры гэтым ён запэўніў, што першы транш не будзе накіраваны на аплату расійскага газу, таму што на гэта прадугледжаны асобныя сродкі. Ёсць умовы рэгулявання паставак газу з 1 студзеня 2021 года.

"Адпаведна стварэнне агульнага беларуска-расійскага рынку газу са студзеня 2022 года", - падкрэсліў ён.

Нагадаем, што 15 верасня стала вядома аб выдзяленні Расіяй дзяржаўнага крэдыту Беларусі ў памеры 1,5 мільярда долараў, рашэнне аб гэтым было прынята падчас сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы. Як удакладніў пазней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, частка новага крэдыту для Беларусі будзе выкарыстаная для рэфінансавання раней прадастаўленых пазык.