МІНСК, 1 кас - Sputnik. Беларускія медыкі пачынаюць сёння вакцынацыю ад COVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V".
Як паведамілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, першым пацыентам прышчэпкі зробяць сёння раніцай у адной з мінскіх паліклінік. Пакуль адрас паліклінікі і асобы пацыентаў трымаюцца ў сакрэце.
Раней паведамлялася, што распрацоўшчыкі вакцыны прафінансуюць ў Беларусі клінічныя выпрабаванні з удзелам 100 чалавек, некаторыя з іх атрымаюць плацэба. Але гэта не адзіная інтрыга, звязаная з эксперыментальнай вакцынацыяй: асобы удзельнікаў эксперыменту засакрэчаныя і не факт, што яны пагодзяцца даць інтэрв'ю.
Гістарычная з пункту гледжання сучасных рэалій працэдура пройдзе сёння ў звычайнай мінскай паліклініцы на краі горада.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, наведвальнікі, якія рана раніцай ідуць у паліклініку на прыём, нават не ведаюць пра тое, што тут пройдзе вакцынацыя ад каронавіруса. "Не, мы нічога не ведаем пра гэта", - сказала маладая мінчанка, якая прыйшла на прыём да тэрапеўта. Пры гэтым яна была б не супраць паўдзельнічаць у эксперыменце і бясплатна прышчапіцца ад COVID-19.
Прэпарат распрацавалі ў НДЦЭМ імя Гамалеі. "Спутник V" ужо даставілі ва ўсе расійскія рэгіёны для правядзення клінічных даследаванняў.
Беларусь стала першай краінай, у якой стартавалі клінічныя даследаванні вакцыны "Спутник V" пасля яе рэгістрацыі ў Расіі. У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што беларускія медыкі правялі скрынінг добраахвотнікаў, якія будуць у ліку першых прышчэплены расійскай вакцыны ад каронавіруса.
"Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах Беларусі, выбраных у якасці даследчых цэнтраў", - удакладнілі ў ведамстве.
Напярэдадні стала вядома аб тым, што ў Расіі запатэнтавана другая вакцына: Расійскі дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" атрымаў патэнты на створаны ім прэпарат.