Папярэдні спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніўся чатырма пунктамі. Арганізацыя ўключыла ў яго чатыры гістарычных раёна эмірата Рас-эль-Хайма ў ААЭ.
"Рас-эль-Хайма заўсёды быў ядром і цэнтрам цывілізацыі, у адрозненне ад пустынных рэгіёнаў, тут заўсёды была вада", - распавёў даследчык і археолаг Крысціян Велда-Старэйшы.
Сярод аб'ектаў, якія ўвайшлі ў спіс, - горад Аль-Джазіра аль-Хамра, які першапачаткова быў прыліўным востравам. Значная частка насельніцтва займалася лоўляй жэмчугу.
Яшчэ адзін сярэднявечны горад, які трапіў у спіс, - порт Джульфар. Горад прыцягвае ўвагу турыстаў вартавымі вежамі і фартамі. Таксама ў спіс трапілі каменныя магілы Шымал і форт Дхая. Збудаваны яшчэ ў XVI стагоддзі, форт стаў сведкам бітвы паміж мясцовымі жыхарамі і брытанскімі войскамі. У 1819 годзе вежы форта былі разбураныя. Аднавілі форт толькі ў канцы ХХ стагоддзя.
Глядзіце на відэа, як выглядае эмірат Рас-эль-Хайм з вышыні.
Глядзіце таксама:
- Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе