БелАЭС

Мінэнерга: БелАЭС зэканоміць для Беларусі за 4,5 млрд кубоў газу штогод

Паводле інфармацыі энергетыкаў, калі АЭС запрацуе, рэспубліка скароціць выкід парніковых газаў на 7 мільёнаў тон у год.
Sputnik

МІНСК, 8 кас - Sputnik. Увод у эксплуатацыю Беларускай атамнай станцыі знізіць штогадовую патрэбнасць Беларусі ў прыродным газе на 4,5 мільярда кубаметраў, паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі рэспублікі.

Эксперт: балтыйскі байкот энергіі з БелАЭС магчымы толькі юрыдычна

У сераду 7 кастрычніка кіраўнік ведамства Віктар Каранкевіч наведаў філіял "Мінскія кабельныя сеткі", дзе азнаёміўся з вынікамі і правёў сустрэчу з калектывам, распавёўшы аб выніках мадэрнізацыі аб'ектаў энергасістэмы.

Так, у выніку работ, праведзеных за апошнія дзесяць гадоў, у тым ліку мадэрнізацыі падстанцый, будаўніцтва ветрапаркаў і ГЭС, аб'ём спажывання газу ў краіне сумарна знізіўся на шэсць мільярдаў кубаметраў, што ў грашовым выражэнні складае каля 900 мільёнаў долараў.

"Важнейшы для энергетычнай галіны праект - будаўніцтва Беларускай АЭС. Яе запуск дасць магчымасць штогод замяшчаць 4,5 мільярда кубаметраў прыроднага газу, паменшыць выкіды парніковых газаў у аб'ёме больш за сем мільёна тон у год", - сказалі ў Мінэнерга.

Па словах Каранкевіча, з уводам БелАЭС ў рэспубліцы будуць актыўна развівацца такія перспектыўныя сферы выкарыстання энергіі, як электратранспарт, выкарыстанне электрычнасці для ацяплення жылых дамоў.

Беларуская АЭС - найбуйнейшы расійска-беларускі эканамічны праект, генпадрадчыкам яе будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавы расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.